Темы

Пытанні вяскоўцаў не перарастаюць у праблемы

Пытанні вяскоўцаў не перарастаюць у праблемы

Жыццё аддаленых вёсак працякае ціха і раўнамерна. Усе вясковыя справы і навіны абмяркоўваюцца, звычайна, каля магазінаў. У вёсцы Замачулле Запольскага сельсавета гандлёвая кропка зусім невялічкая, працуе толькі праз дзень, але, між тым, з’яўляецца акумулятарам усіх вясковых падзей.

Прадавец магазіна Таццяна ГІНЕТАВА з’яўляецца па сумяшчальніцтве і старастай роднага населенага пункта.

– У нашай вёсцы засталося 12 жылых дамоў, але недахопу ў пакупніках пакуль не назіраецца, – гаворыць Таццяна Міхайлаўна. – У магазін завітваюць жыхары навакольных вёсак, тут працуе прыёмны пункт другаснай сыравіны, а ўвесь летне-асенні сезон закупляем ягады і грыбы ў насельніцтва. Ахвотных здаць дары лесу ў райста шмат – навокал
такія багатыя на іх месцы!

Вясковым старастам Таццяна Міхайлаўна стала некалькі гадоў таму, да гэтага абіралася дэпутатам сельскага Савета. Але, як лічыць, абавязкі старасты і дэпутата амаль поўнасцю капіруюць адзін адно. У любым выпадку, знаходзячыся пастаянна на віду, унікаючы ва ўсе аспекты жыцця сваіх аднавяскоўцаў, жанчыне лягчэй сарыентавацца ў пытаннях, якія хвалююць людзей, даць канкрэтную параду. Напрыклад, камусьці трэба пасекчы дровы, вось і ідуць з пытаннем да прадаўца. Яна абавязкова знойдзе «рабочую сілу». Ці вясной трэба прыбраць могілкі, а ў родных па важных прычынах не атрымліваецца прыехаць. Вось яны і тэлефануюць: дапамажы! Ну, як тут адмовіш?

Таццяна Гінетава цёпла адзываецца аб сваіх аднавяскоўцах, адзначае, што яны заўсёды ідуць насустрач, многія справы вырашаюць талакой. Калі трэба парадак на вуліцы навесці, не адмовяць.

– У аднаго з вяскоўцаў памерла жонка, дык суседзі яго ўзялі пад сваю апеку, – гаворыць стараста. – Дровы прыносяць, ваду, і ў магазін сходзяць. Ды ці мала ў вёсцы працаёмкіх спраў трэба перарабіць?

Не так даўно ў вясковым магазіне адбыўся пажар, гандлёвую кропку хацелі закрыць і замест яе пусціць аўтамагазін, але замачу льцы адстаялі свайго прадаўца. Вёска складаецца з маленькіх пасёлкаў, пакуль дачакаешся тую аўталаўку…

– Зараз мяне берагуць, нават тавары дапамагаюць разгружаць , асабліва калі што цяжкае, – жартуе Таццяна Гінетава. – На бальнічным была, і то многія тэлефанавалі, спраўляліся пра маё здароўе, чакалі калі выйду на працу.

Другую частку рабочага тыдня Таццяна Міхайлаўна працуе ў магазіне вёскі Аксенькавічы. І там да яе звяртаюцца вяскоўцы.

– Для нас многа не трэба: спраўнае вулічнае асвятленне, расчышчаныя ад снегу дарогі, даступнасць да задавальнен ня асноўных бытавых патрэб…, – пералічвае стараста. – Многія пытанні вырашаюцца на ўзроўні сельсавета, за што вялікі дзякуй старшыні яго Святлане ВАЛЧКОВАЙ. Такіх выпадкаў, каб праблему трэба было вырашаць на раённым узроўні, падчас сваёй працы і не назірала. Жывучы ў маленькім населеным пункце, увагай мы не абдзелены.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
 
 

Последние новости

Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024