У Беларусі распрацавалі персанальны рэцыркулятар для абеззаражвання паветра

У Беларусі распрацавалі персанальны бактэрыцыдны святлодыёдны рэцыркулятар паветра з ультрафіялетавым каналам абеззаражвання, паведаміў дырэктар Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Юрый Трафімаў.

Рэцыркулятар дазваляе абеззаражваць паветра ў рэжыме рэальнага часу з высокай эфектыўнасцю – да 99,9%. «У свеце з-за пандэміі колькасць вельмі шмат масак, якія падлягаюць ўтылізацыі. Планета забруджваецца, і трэба прадпрымаць актыўныя меры. Наш рэцыркулятар будзе зроблены ў мініяцюрным выкананні – гэта будзе маска з невялікім модулем.», – сказаў Юрый Трафімаў. Па яго словах, гэта прылада эфектыўна як ад бактэрый, так і вірусаў, у тым ліку COVID-19.

Яшчэ адна прапанова беларускіх навукоўцаў тычыцца апрацоўкі поручняў эскалатараў у метро і гандлёвых цэнтрах. Як адзначыў дырэктар Цэнтра, святлодыёдныя тэхналогіі дазваляюць эфектыўна абеззаражваць такія паверхні і прадухіляць распаўсюджванне інфекцыі.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Print Friendly, PDF & Email