94% медыкаў, заяўленых на першы этап вакцынацыі, прышчэплена ў Магілёўскай вобласці

З ліку медработнікаў, якія былі заяўлены на першы этап вакцынацыі, у Магілёўскай вобласці прышчэплена 94%, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці прышчэплена больш за 91% тых, хто запісаўся, у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінску — 100 %, у Мінскай вобласці-78%. Такім чынам, планавая вакцынацыя медработнікаў Беларусі расійскай вакцынай супраць каранавіруса «Спадарожнік V» завяршаецца. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах — у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. 

Імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам. Вакцынацыя праводзіцца ў добраахвотным парадку. На гэтым тыдні паралельна будуць вакцынавацца работнікі ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў, дамоў састарэлых і сацыяльных службаў — усе тыя грамадзяне, якія ў сілу прафесіі шмат кантактуюць з людзьмі.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email