“Белпошце” прысвоены сертыфікат Сусветнага паштовага саюза ў галіне кіравання якасцю

РУП “Белпошта” прысвоены сертыфікат Сусветнага паштовага саюза ўзроўню А (Залатога) у галіне кіравання якасцю міжнароднай паштовай службы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

“Эксперты высока ацанілі дзейнасць прадпрыемства, адзначылі імкненне да аптымізацыі і ўдасканаленні вытворчых працэсаў, высокі ўзровень развіцця узаемаадносін з мытнымі органамі, ўнутранымі і замежнымі авіяперавозчыкамі. Асаблівай ацэнкі быў удастоены калектыў прадпрыемства, яго высокі ўзровень прафесіяналізму. Аўдытары асобна адзначылі згуртаванасць калектыву і адданасць агульнай справе”, – распавялі ў “Белпошце”.

Атэстацыя праводзілася ў рамках сертыфікацыйнага аўдыту ў галіне кіравання якасцю міжнароднай паштовай службы.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Print Friendly, PDF & Email