У новым фармаце
Выніковая калегія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама прайшла ў мінулую пятніцу ў абласным цэнтры.
На мерапрыемстве, якое сёлета прайшло ў новым фармаце семінара-дыскусіі, прысутнічалі дэпутаты Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі выканаўчай улады, кіраўнікі СМІ, палітолагі і медыя-эксперты. Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола пытанняў: ад неабходнасці пошуку новых фарматаў працы, накіраваных на фарміраванне грамадзянскага адзінства, стварэння дзяржпраграмы ў сферы маладзёжнай палітыкі і ролі СМІ ў сённяшніх рэаліях да недастатковай увагі ў падручніках гісторыі тэме Вялікай Айчыннай вайны і ўвогуле патрыятычнаму выхаванню моладзі, унясення змен у Закон аб зваротах грамадзян і шмат іншых. Напрыканцы мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву рэгіёна.
За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ўзнагароджана галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына БЕЛЯЎЦЭВА.
Вольга НАБОКАВА.
Фота Марыям ТАБАГАРЫ.