Темы

Іх прафесія – наша бяспека

Іх прафесія – наша бяспека

У абласным спаборніцтве паміж падраздзяленнямі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па выніках службовай дзейнасці за 2020 год пераможцам у сваёй падгрупе прызнана Бялыніцкае аддзяленне Дэпартамента аховы. Акрамя таго, сярод падраздзяленняў рэспублікі аддзяленне стала бронзавым пераможцам. Гэтыя дасягненні – добрая нагода пагутарыць з начальнікам Бялыніцкага аддзялення Сяргеем АРАХОЎСКІМ.

Па словах Сяргея Мікалаевіча, галоўнымі задачамі для супрацоўнікаў аддзялення летась, як і заўсёды, заставаліся ахова аб’ектаў усіх форм уласнасці, а таксама забеспячэнне аховы правапарадку на тэрыторыі нашага раёна.

– Сваю маёмасць пад ахову нашаму падраздзяленню давяраюць звыш 200 грамадзян, пад сігналізацыяй знаходзяцца і ахоўваюцца вартаўнікамі звыш 100 аб’ектаў арганізацый і прадпрыемстваў. Летась міліцыянерамі аддзялення раскрыта 3 злачынствы, на пастах і па маршруце патрулявання затрымана каля 100 правапарушальнікаў, – адзначыў суразмоўца.

Сёлетнія перамогі, дарэчы, не першыя для бялыніцкіх праваахоўнікаў. На іх рахунку першае месца ў абласным конкурсе па выніках работы за 2018 год, у гэтым жа годзе калектыў аддзялення стаў срэбраным прызёрам сярод падраздзяленняў рэспублікі.

– Несумненна, гэта ўсё вынікі зладжанай і адказнай працы ўсяго калектыву аддзялення, які на сёння складае крыху больш за чатыры дзясяткі чалавек. Кола крытэрыяў для ацэнкі нашай дзейнасці пры падвядзенні вынікаў спаборніцтваў вельмі шырокае. Гэта і якасць міліцэйскай, вартавой і пультавай аховы, колькасць ахоўваемых аб’ектаў. А вось, напрыклад, няправільнае адкрыццё дзвярэй карыстальнікамі ахоўнай сігналізацыі, хаця і не зусім залежыць ад нас, аднак можа паўплываць на агульны рэзультат. У любым выпадку вельмі важны асабісты ўнёсак кожнага нашага супрацоўніка, за што ім шчыра дзякую.

Вернымі сябрамі і памочнікамі кінолагаў аддзялення з’яўляюцца чацвёраногія аўчаркі Екімона і Спарта.

– Праца жывёл з’яўляецца даволі эфектыўнай, – расказвае Сяргей Арахоўскі. – Па меры неабходнасці сабакі разам з кінолагамі выязджаюць на месца злачынства.

Што тычыцца тэхнічнай аснашчанасці аддзялення, то з кожным годам парк прыбораў удасканальваецца, распрацоўваюцца і ўстанаўліваюцца на аб’ектах самыя сучасныя ахоўныя сродкі для найбольш эфектыўнага забеспячэння захоўвання маёмасці.

Па словах Сяргея Арахоўскага, з цягам часу колькасць грамадзян і кіраўнікоў устаноў, якія вырашаюць скарыстацца паслугамі аддзялення, узрастае.

– Карыстаючыся момантам нагадаю яшчэ раз жыхарам нашага раёна: самым эфектыўным сродкам аховы вашай маёмасці з’яўляецца ахоўная сігналізацыя.

Па пытаннях яе ўстаноўкі звяртайцеся да нас, заўсёды будзем рады дапамагчы.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Экономика

В Беларуси с 1 мая вырастут размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась фотовыставка Алёны Королёвой «Свет на лице»

23 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане активно устраняют последствия непогоды

23 апреля 2026
Читать новость