Незаконна атрымалі дзяржпадтрымку
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама бюджэтных сродкаў на садзейнічанне занятасці насельніцтва.
Выяўлены шэраг грамадзян, якія шляхам прадастаўлення недакладных звестак аб сваёй занятасці атрымалі дзяржпадтрымку для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці на суму звыш 6 тыс. рублёў. Прававой ацэнкай названых фактаў займаюцца праваахоўныя органы.
У ходзе праверкі таксама ўстаноўлены парушэнні пры вядзенні бухгалтарскага ўліку, рэгістрацыі і разглядзе зваротаў грамадзян, прадастаўленні статыстычнай справаздачнасці і іншыя.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.