Справы сямейныя пераходзяць у крымінальныя
На пачатак бягучага года ўжо ўзбуджаны 2 крымінальныя справы, дзе злачынствы зроблены ў дачыненні да членаў сям’і і ў стане алкагольнага ап’янення.
У першым выпадку грамадзянін Ф. пасля прыняцця спіртнога пагражаў жонцы сякерай (арт. 186 Крымінальнага кодэксу Беларусі). У другім — нецвярозы жыхар нашага раёна на працягу месяца
сістэматычна збіваў сужыцельку Р. (ч 1 арт. 154 КК).
За названыя вышэй злачынствы прадугледжана наступная адказнасць:
►згодна з арт. 186 КК яны караюцца штрафам, грамадскімі або папраўчымі работамі на тэрмін да 1 года, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
►згодна з арт. 154 КК: злачынцу чакае пакаранне ад штрафу, абмежавання ці пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў, са штрафам або без штрафу, а па ч 2 — абмежаванне волі ад 1 да 3 гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленне волі на тэрмін ад 1 да 5 гадоў.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы сталі ахвярай правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавыхадносін, калі вам ці членам сям’і прычынены цялесныя пашкоджанні, неадкладна звяртайцеся ў РАУС. У выпадку, калі патрабуецца экстраная дапамога па аказанні паслугі «крызіснага» пакоя, вы можаце звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102. Супрацоўнікі
РАУС неадкладна прымуць меры па засцярозе вас ад агрэсара і накіруюць у «крызісны» пакой.