Темы

Дастаць зорку, або Як становяцца афіцэрамі

Дастаць зорку, або Як становяцца афіцэрамі

Выбар будучай прафесіі – адказны крок у жыцці кожнага чалавека. Рана ці позна гэтае пытанне паўстае перад школьнікамі і іх бацькамі. У пошуках адказу варта прыслухацца да тых, хто ў свой час прыняў правільнае рашэнне, падумаў і вырашыў, у якую вобласць накіраваць свае сілы і таленты.

Ураджэнец Бялыніччыны Рыгор КАРПЯНКОЎ (на здымку) сёлета стаў курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Прафесію ён абраў свядома і марыць адбыцца ў ёй як высакакласны спецыяліст. Рыгор вырас у вёсцы Ермалавічы. З дзяцінства захапляўся спартыўнымі гульнямі, неаднаразова выступаў за Вішоўскую СШ, дзе вучыўся, у розных спартыўных спаборніцтвах.

– Я лічу, што ў прафесіі павінна прысутнічаць тое, што табе падабаецца, чым ты захапляешся. У маім выпадку гэта спорт. Зыходзячы з гэтага, разглядаў два ВНУ для працягу вучобы. Гэта факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова і факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі Беларусі, – распавядае Рыгор Карпянкоў. – У выніку вырашыў звязаць сваё жыццё з акадэміяй. Тут падтрымліваецца і прапагандуецца культ вучобы, спорту і ўсё – на асабістым прыкладзе камандзіраў. Гэта вельмі прыцягвала.

Паступленне ў вышэйшую ваенную навучальную ўстанову кардынальна адрознівалася ад паступлення ў грамадзянскую ВНУ.

Грыша разумеў, што бліжэйшыя 4 гады пройдуць удалечыні ад родных і блізкіх яму людзей. Паводле яго слоў, першы час асабліва складана было прызвычаіцца да строгага распарадку дня, пад’ёму ў 6 гадзін раніцы, строгай дысцыпліне і нарадам. Але без гэтага як стаць ваенным?

Кожны вучэбны дзень у акадэміі пабудаваны даволі насычана, часу на расслабленне практычна няма. Але хлопец разумеў з першых дзён, што без цяжкай працы і ўнутранай самадысцыпліны ніякага поспеху ў вучобе не будзе.

Нягледзячы на гэта, ён адзначае, што жыццё курсанта вельмі разнастайнае, поўнае яркіх падзей, якія кардынальна адрозніваюцца ад звычайнага студэнцкага жыцця.

– Я вучуся толькі паўгода, але адаптацыя прайшла паспяхова. Узвод вельмі дружны, таму – ніякага расчаравання. Усе нацэлены на вынік, дапамагаюць і падтрымліваюць, асабліва камандзіры аддзяленняў. Афіцэры для курсантаў ва ўсім з’яўляюцца прыкладам. Стараемся падцягвацца, раўняцца на іх. У акадэміі моцны выкладчыцкі склад, які дае глыбокія веды па ўсіх дысцыплінах. Ёсць і добрая база для правядзення заняткаў, бібліятэка для самападрыхтоўкі, трэнажорная і спартыўная залы. У вольны час нам арганізоўваюць экскурсіі, наведванне тэатраў, часта бываем на хакейных матчах. Увогуле, не шкадую, што паступіў у Ваенную акадэмію, – падзяліўся ўражаннямі курсант.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.
 

Ваенны камісарыят Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў інфармуе, што праводзіцца адбор кандыдатаў з ліку грамадзянскай моладзі ва ўзросце ад 17 да 21 года, а таксама ваеннаабавязаных з ліку звольненых з тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве ва ўзросце да 23 гадоў, для паступлення ў 2021 годзе ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі: Ваенную акадэмію; Інстытут пагранічнай службы; на ваенна-медыцынскі факультэт БДМУ; на ваенны факультэт у БДУ; на ваенна-тэхнічны факультэт у БНТУ і інш.

Для абітурыентаў таксама адкрыта магчымасць паступіць у шэраг ваенных навучальных устаноў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Падрабязную інфармацыю аб правілах прыёму і парадку залічэння ў ВНУ можна атрымаць у ваенным камісарыяце Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў і па тэл.: 72-963, 73-108.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024