На дарозе не ліхачце!

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць аўтаўладальнікам, што многія сітуацыі, якія ўзнікаюць у перыяд замаразкаў і выпадзення ападкаў, пагражаюць самымі сур’ёзнымі наступствамі і вадзіцелям, і іх транспарту.

Узімку неабходна мяняць стыль і манеры кіравання, асабліва пры руху па заснежанай і абледзянелай дарозе.

З месца трэба кранацца плаўна, без рыўкоў, не дапускаючы прабуксоўкі.

Хуткасць руху неабходна павялічваць і памяншаць паступова, ужываючы тармажэнне рухавіком без выключэння счаплення. Пры неабходнасці рэзкага зніжэння хуткасці варта карыстацца перарывістым тармажэннем.

Акрамя ведання адпаведных тэхнічных характарыстык транспартнага сродку, вадзіцелі пры любых умовах надвор’я павінны памятаць пра асцярожнасць, разумнасць паводзін і няўхільнае захаванне Правіл дарожнага руху.

Віктар САРОКА,
старшы інспектар АДАІ РАУС

Print Friendly, PDF & Email