Небяспека ў звычайных рэчах
З мэтай папярэджання надзвычайных здарэнняў, звязаных з дзеяннем выбуховых рэчываў, трэба звяртаць увагу на некаторыя найбольш распаўсюджаныя прыкметы выбухованебяспечных прадметаў:
– безгаспадарныя партфелі, торбы, скруткі, скрыні, каробкі, выяўленыя ў грамадскіх месцахальбо транспарце;
– незвычайна вялікая вага прадмета;
– сувязь прадметаў з аб’ектам навакольнага асяроддзя ў выглядзе расцяжак, прымацаваных дротам;
– шумы ў прадмеце, напрыклад праца гадзіннікавага механізму;
– устаноўленыя на прадмеце крыніцы сілкавання, антэны, правады; – элементы этыкетак, штатнай упакоўкі вайсковых боепрыпасаў і выбуховых рэчываў на прадмеце або побач з ім;
– устаноўлены або прымацаваны мабільны тэлефон да якіхнебудзь прадметаў.
У выпадку выяўлення ў грамадскіх месцах або транспарце безгаспадарчых рэчаў не стварайце панікі. Адыйдзіцеся на бяспечную адлегласць ці дзе-небудзь схавайцеся. Не дакранайцеся, не падымайце і не перамяшчайце выяўленыя
падазроныя прадметы. Не прадпрымайце ніякіх спроб іх абясшкодзіць, бо гэта праца высокакваліфікаваных спецыялістаў.
У выніку знаходкі падазроных прадметаў паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102.
Мікалай СЦЯПАНАЎ,
старшы оперупаўнаважаны
аддзялення крымінальнага вышуку.