Памяць пра мінулае ўмацоўвае будучыню

У СШ №2 райцэнтра асаблівая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню вучняў праз правядзенне тэматычных мерапрыемстваў у школьным музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Патрыятызм, любоў да Айчыны пачынаецца з малага – любові да сваіх блізкіх, родных і знаёмых. Такія важныя якасці асобы, як адказнасць, павага і гераізм не ўзнікаюць на пустым месцы. Яны праходзяць доўгі шлях фарміравання і станаўлення.

Кіраўнік музея, бібліятэкар Святлана АСАДЧАЯ адзначае, што на прыкладзе шматлікіх экспазіцый, фотаздымкаў і дакументаў, якія распавядаюць пра лёсы нашых землякоў, слаўных сыноў і дочак Бялыніччыны, дзеці з большай цікавасцю адносяцца да вывучэння гісторыі роднага краю, ідзе больш актыўнае фарміраванне іх як шматгранных асоб, будучых дастойных грамадзян нашай краіны.

Прывіваючы дзецям пачуццё гонару за сваю краіну, педагогі закладваюць у маленькіх грамадзян Беларусі падмурак адзінства і згуртаванасці, усведамлення сябе часцінкай не толькі сям’і, школы, але і цэлага народа.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.
 

Print Friendly, PDF & Email