Запрашаем на «Кірмаш бяспекі»

Па 1 сакавіка ў раёне пройдзе рэспубліканская міжведамасная акцыя «Адзіны дзень бяспекі!».

У ходзе яе запланавана правядзенне інфармавання насельніцтва з задзейнічаннем сістэмы апавяшчэння, паказальных вучэнняў па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, аб’ектавых трэніровак з практычнай адпрацоўкай эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, конкурсаў на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці.

Таксама пройдуць «Дні адкрытых дзвярэй» у адукацыйных цэнтрах бяспекі, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. Будзе арганізавана дзейнасць «гарачых ліній» на ўсіх узроўнях, прафілактычных акцый, квэстаў, тэатралізаваных пастановак сумесна з установамі культуры, іншых мерапрыемстваў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці; сустрэчы з працоўнымі калектывамі з асвятленнем пытанняў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці і прафілактычных рэйдаў.

Запрашаем усіх на «Кірмаш бяспекі», які пройдзе 27 лютага з 10.00 да 11.00 на цэнтральным рынку па вул. Савецкая.

Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.

Print Friendly, PDF & Email