Выявілі парушэнні
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па выкарыстанні ў гарадах абласнога падпарадкавання зямельных участкаў пад аўтамабільныя стаянкі.
Вынікі сведчаць, што эфектыўнае выкарыстанне зямель пад аўтамабільныя стаянкі ў Магілёве і Бабруйску ў поўнай меры не забяспечваецца, належны кантроль за выкарыстаннем такіх участкаў не арганізаваны. Выяўлены шматлікія факты выкарыстання суб’ектамі прадпрымальніцтва ўчасткаў, выдзеленых пад аўтастаянкі для транспарту фізічных асоб, захоўвання аўтамабіляў юрыдычных асоб і на іншыя мэты. Акрамя таго, у абласным цэнтры мелі месца выпадкі несвоечасовага перагляду памеру арэнднай платы.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкатролю Магілёўскай вобласці.