«Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання жыхароў раёна дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у рэспубліцы пройдзе акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

Акцыя будзе праходзіць па 31 сакавіка 2021 года ў два этапы.

1 этап прадоўжыцца па 13 сакавіка. Акцыя праводзіцца ў інтэрнатах, кінатэатрах, на спартыўных аб’ектах.

Падчас 2 этапа, які пройдзе з 15 па 31 сакавіка, на адкрытых пляцоўках сельскіх Саветаў, у дамах культуры, на дваровых тэрыторыях і інш. перад жыхарамі раёна выступяць актывісты раённых аддзяленняў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, супрацоўнікі РАНС, прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага аб’яднання, Чырвонага Крыжа і іншых зацікаўленых арганізацый.

Ілья ЦІКУНОЎ,

старшы інжынер РАНС.

Print Friendly, PDF & Email