У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адным з абавязковых дакументаў для захоўвання, падаўжэння дазволу на захоўванне, нашэнне паляўнічай зброі з’яўляецца наяўнасць дзяржаўнага пасведчання на права палявання.
Яно выдаецца УП «Белдзяржпаляванне» тэрмінам на 10 гадоў. Аднак некаторыя ўладальнікі зброі даведаюцца аб неабходнасці замены названага дакумента толькі пры звароце ў РАУС пры падаўжэнні дазволу, што не дазваляе своечасова выканаць гэту працэдуру.
Па ўсіх пытаннях у частцы абароту зброі можна звярнуцца ў РАУС і па тэл. 8(02232) 70-698.
Прыёмныя дні:
— серада, пятніца з 8.00 да 13.00;
— аўторак, чацвер з 15.00 да 20.00;
— субота з 9.00 да 13.00.
Аляксандр КРОЛ,
начальнік ААПП РАУС.