Грошы вернуты
Праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка РУП «Магілёўаўтадар» паказала недастатковасць прынятых прадпрыемствам мер па забеспячэнні належнага выканання функцый заказчыка па будаўніцтве аўтамабільных дарог і збудаванняў на іх, а таксама выканання парадку праезду цяжкагрузных транспартных сродкаў па дарогах агульнага карыстання.
Прадпрыемствам у 2018-2020 гадах дапушчана: рэалізацыя ў лютым 2019 года для рэканструкцыі аўтадарогі Р-122 «Магілёў-Чэрыкаў-Касцюковічы» здабычы з кар’ера пяску без наяўнасці дэкларацыі аб адпаведнасці патрабаванням ТНПА, перавозка грузаў па аўтадарогах без спецыяльнага дазволу ці з парушэннем умоў, вызначаных у такім дазволе, і без унясення адпаведнай платы ў рэспубліканскі бюджэт.
Пры гэтым прадпрыемства вярнула ў бюджэт у ходзе праверкі 329 тыс. рублёў завышэнняў кошту аўтадарогі Р-122.
Зараз прымаюцца меры па ліквідацыі і недапушчэнні ў далейшым іншых выяўленых парушэнняў.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці.