Нядобрасумленныя партнёры

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца выкананне даручэнняў Прэзідэнта па забеспячэнні своечасовага завяршэння знешнегандлёвых аперацый.

Адзначаецца зніжэнне на 1 студзеня 2021 года пратэрмінаванай запазычанасці замежных контрагентаў перад айчыннымі прадпрыемствамі на 2,1 млн рублёў або на 4,4% у параўнанні з пачаткам 2020 года, яе памер за гэты перыяд склаў 45,6 млн рублёў. Пры гэтым звыш 45% такой запазычанасці дапусцілі замежныя партнёры арганізацый Бабруйска.

У мінулым годзе парушэнні парадку завяршэння знешнегандлёвых аперацый выяўлены Камітэтам у 21 арганізацыі вобласці.

Па выніках кантролю прадпрыемствы і 18 службовых асоб аштрафавалі на 51,8 тыс. рублёў. Кіраўнікам прапанавана прыняць меры па спагнан ні з нядобрасумленных контрагентаў штрафаў накладзеных камітэтам, а таксама прадугледжаных кантрактамі няўстоек, ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэння іх у далейшым.

Дзмітрый ЗАХАРАЎ,

намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці. 

Print Friendly, PDF & Email