Каб у бядзе не разгубіцца

У СШ №2 райцэнтра прайшоў раённы этап абласнога конкурсу «Школа бяспекі – 2021».

Знаўцы асноў бяспекі жыццядзейнасці з устаноў адукацыі раёна змагаліся за званне лепшых на чарговым этапе конкурсу. Да слова, яны сталі пераможцамі першага этапа ў сваіх школах.

Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў некалькіх узроставых катэгорыях, адказвалі на пытанні, звязаныя з захаваннем правіл бяспекі і дзеяннямі ў розных сітуацыях.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
– сярод 1-4 класаў І месца ўдастоіўся Мікалай ЛЯНЕЎСКІ (Вішоўская СШ);
– сярод 5-8 класаў перамог Арсеній ЧЭКАН (СШ №2);
– сярод 9-11 класаў І месца атрымала Анастасія КАЛАКУСТАВА (СШ №2).

З перамогай рабят павіншавала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, намеснік старшыні РА РГА «Белая Русь» Жанна ЗВЯГІНА і ўручыла дзецям памятныя сувеніры.

Ілья ЦІКУНОЎ,

старшы інжынер РАНС. 

Print Friendly, PDF & Email