Навялі парадак на мемарыяльным комплексе Стэфанова
16 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн адбылося мерапрыемства па навядзенні парадку на мемарыяльным комплексе на месцы спаленай фашыстамі ў 1942 годзе вёскі Стэфанова.
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, актывісты РК ГА “БРСМ”, РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі саюз жанчын”, прафсаюзны актыў, работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Лебядзянкаўскага сельсавета, Свяцілавіцкага ВПК ДССШ і ААТ «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне» навялі парадак на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, прыбралі смецце і паваленае ветрам дрэва.