Темы

Спачатку адказнасць, потым – права

Спачатку адказнасць, потым – права

Андрэй ГАНЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

Прайшло ўжо сем месяцаў з часу правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Скончыўся востры перыяд супрацьстаяння

прыхільнікаў альтэрнатыўнага шляху развіцця краіны і дзеючай улады.

Шмат было выказана меркаванняў, ідэй, прэтэнзій. Зявіліся новыя формы палітычнай барацьбы, сфарміраваліся сімвалы пратэстнага руху. Нельга не заўважыць, што ўсе гэтыя падзеі выклікалі пэўны раскол у грамадстве, які захоўваецца і сёння. Хацелася б выказаць сваё меркаванне наконт той сітуацыі, што склалася ў краіне ў апошні час.

Адразу адзначу, у мяне няма сумненняў, што пратэстныя настроі, якія існавалі ў часткі беларускага грамадства ў латэнтным выглядзе, падагрэты і даволі пісьменна раскручаныя праціўнікамі беларускай мадэлі развіцця грамадства і дзяржавы, праціўнікамі незалежнасці Беларусі. І жывуць яны не ў нашай краіне, а за яе межамі. Не сакрэт, што пратэсты падсілкоўваліся зялёным амерыканскім доларам. Смешна і адначасова сумна слухаць тых, хто гэты факт адмаўляе. У мяне ёсць магчымасць сачыць за развіццём падзей як у сталіцы нашай Радзімы, так і ў акрузе, якую я прадстаўляю. У Мінску, напрыклад, ніхто асабліва і не ўтойвае тое, што выхад на пратэстныя акцыі аплачваецца згодна з прэйскурантам. Асабіста мне ўдзельнік такіх акцый распавядаў, што мінімум 2 гадзіны ўдзелу каштуе 4 долары. Калі прыйдзе, умоўна, мама з дзіцём, выходзіць, адпаведна, 8 долараў і гэтак далей. Бачыў я і на ўласныя вочы, як у краме пратэстны каардынатар, існаванне якіх прыхільнікі перамен настойліва адмаўляюць, разменьваў буйную купюру і прама на месцы, не саромячыся, «разлічваўся» з моладдзю. Асаб- ліва непрыемна было назіраць за мнагадзетнымі маці, асобныя з якіх прыводзілі на акцыю па трое і больш дзетак, каб «зарабіць». Матывавалі па-рознаму: па словах адных, «ліш-няя капейка на дарозе не валяецца», іншыя абураліся, маўляў, «прыйшла, таму што мне гэта ўлада нічога не дала» і інш. Што тычыцца першых, то яны адносяцца да людзей, для якіх адсутнічаюць усялякія прынцыпы ці перакананні, калі гутарка ідзе аб дармаўшчыне. Аб другіх пагаворым крыху падрабязней. Дарэчы, з тымі, каму «ўлада нічога не дала» я сутыкнуўся ў сваёй акрузе. Разважала мнагадзетная пара, якая атрымала трохпакаёвую кватэру па ільготным крэдыце і плаціць за яе каля 15 рублёў на месяц. Бацька ў свае 35 гадоў нідзе не працуе, жыве сям’я на дапамогу па догляду за дзецьмі. Пры гэтым дзяржава ім «нічога не дала»… Гэта на колькі павінна атрафіравацца сумленне, наколькі ўтрыманства можа ўкараніцца ў свядомасці, каб так разважаць? Зразумела, гутарка ідзе не аб гэтай катэгорыі грамадзян у цэлым, але аб значнай яе частцы. І менавіта яе прадстаўнікі павінны ўсвядоміць: сёння – залаты для мнагадзетных сем’яў час. Не стане цяперашняй улады і, выбачайце за грубасць, каму вы і вашы дзеці бу-    дзеце патрэбныя? Дзяржава дае вам жыллё, дапамогі па доглядзе за дзецьмі такога памеру, які іншым часам перавышае чыйсьці заробак, льготы на падручнікі, харчаванне ва ўстановах адукацыі, а ў адказ вы пачынаеце «качаць правы». І гэта пры тым, што дзяржава надта не пытаецца ў вас, а як вы самі выхоўваеце сваіх дзяцей, што вы зрабілі для іх дабрабыту?

Нагадаю, што тыя, хто сёння абяцае прыгожае жыццё пры новай ула-дзе, выступаюць за ліквідацыю ўсіх льгот і жорсткую эканомію. І тычыцца гэта не толькі мнагадзетных, але і пенсіянераў, інвалідаў. Я перакананы, што такога сацпакета, як пры дзеючым Прэзідэнце, больш не бу- дзе ў агляднай будучыні, зрэшты, як яго няма і цяпер ні ў адной краіне свету. Для параўнання: у Польшчы дэкрэтны адпачынак аплачваецца на працягу аднаго года. Па законе, ён можа быць падоўжаны і да трох гадоў, але ўжо бязвыплатна. Аднаразовая выплата на нараджэнне дзіця складае каля 580 рублёў у пераліку на беларускія рублі. Штомесячная дапамога на аднаго дзіця – каля 280 рублёў. Гэта калі жанчына працавала перад сыходам у дэкрэт. І ніякіх кватэр і льгот!

Доўгі час у выхаванні малодшага пакалення шмат увагі мы надзялялі менавіта прававому навучанню. І парушылі структуру: спачатку адказнасць, а потым права. Прынёс карысць грамадству і дзяржаве – заслужыў права. Шкодзіш – нясі адказнасць. На жаль, вялікая частка нашай моладзі ведае свае правы, але зусім забыліся пра абавязкі і адказнасць. І гэта наш недагляд.

Што тычыцца сімвалаў пратэстнага руху, то асабіста я супраць іканізацыі БЧБ-сцяга. На мой погляд, яго адэпты ў некаторых выпадках  літаральна сыходзяць з розуму, даказваючы яго неверагодную каштоўнасць. У Рэспубліцы Беларусь існуе адзін дзяржаўны сцяг, народ выбраў яго на рэферэндуме. І на гэтым, лічу, можна паставіць кропку. Разважанні пра тое, што Аляксандр Лукашэнка прымаў першую прысягу Прэзідэнта пад БЧБ-сцягам – чыстай вады слоўныя маніпуляцыі. Так, прымаў. А ці быў выбар? Ён і прыйшоў да ўлады для таго, каб многае змяніць у краіне. Прыняў прысягу пад сцягам, які тады існаваў. Нагадаю, што прынята тая сімволіка была не на рэферэндуме, а дэпутатамі Вярхоўнага Савета Беларусі, аднак далёка не адзінагалосна, толькі з трэцяга раза і тое – сумніўным шляхам. Ніколі БЧБ-сцяг не быў нацыянальным для беларусаў. Не паспеў. Дый зня-славіў сябе ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І спробы параўнаць яго, напрыклад, з французскім дзяржаўным сцягам, пад якім, маўляў, таксама калабаранты ў гады ІІ Сусветнай вайны крочылі па Парыжы, лічу недарэчнымі. Францыю фашысты захапілі за 6 тыдняў, у Парыж немцы ўвайшлі без бою. У Беларусі толькі Магілёў трымаў абарону 23 дні. А ў Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці. Таму і адносіны да фашызму і ўсяго, што з ім звязана, зусім розныя. У цэлым, чаму мы павінны на кагосьці раўняцца, а не жыць сваім розумам?

Дадам, што асабіста мне як гісторыку па адукацыі непрымальны БЧБ-сцяг яшчэ і тым, што візуальна ён успрымаецца як кавалак польскага сцяга. Як вядома з гісторыі, частка беларускіх земляў была для палякаў, а для многіх і сёння заста- ецца «Усходнімі крэсамі», этнічна польскімі землямі, а беларусы – лю-дзьмі іншага сорту або сапсаванымі палякамі. Кіраўніцтва Рэспублікі Польшча і цяпер паводзіць сябе як дрэнны айчым, які лепш за нас саміх разумее, што нам трэба, і лічыць магчымым умешвацца ва ўласныя справы нашай краіны. Усё гэта занадта нагадвае той далёкі сцэнарый 20-х гадоў мінулага стагоддзя.

 

Последние новости

Официально

ФСЗН разъяснил о праве на пособия в повышенном размере – только при фактическом проживании  на территории  радиоактивного загрязнения

29 марта 2024
Общество

Прокурор Белыничского района рассказал об изменениях в законодательстве о государственных закупках

28 марта 2024
Выборы 2024

ЦИК Беларуси зарегистрировал кандидатами в члены Совета Республики 56 человек

28 марта 2024
Новости Беларуси

Минприроды предлагает 30 марта принять участие в международной экологической акции “Час Земли”

28 марта 2024
Новости района

Соревнования по мини-футболу в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» прошли на базе СШ №2

27 марта 2024
Новости Беларуси

Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей в сутки

26 марта 2024
Всебелорусское народное собрание

Ирина Фурсова и Николай Даречкин выдвинуты кандидатами в делегаты Всебелорусского народного собрания

26 марта 2024
Новости района

Белыничанин Никита Калистратов стал победителем Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

25 марта 2024
Главное

Резервов предостаточно. Александр Лукашенко видит серьезный потенциал для роста товарооборота с Омской областью России

25 марта 2024
Актуально

В Белыничском райобъединении профсоюзов пройдет приём граждан

25 марта 2024

Рекомендуем

Выборы 2024

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Актуально

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Главное

Митинг-реквием, посвященный Дню памяти сожженных деревень, прошел на мемориальном комплексе «Стефаново»

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском лесхозе прошел республиканский пресс-тур по подготовке системы лесного хозяйства района к пожароопасному периоду

21 марта 2024
Главное

Александр Лукашенко вручил госнаграды депутатам и сенаторам

21 марта 2024
Главное

На связи Байконур. Лукашенко проводит встречу с космонавтами Новицким и Василевской

19 марта 2024