Темы

Кожны дзень як падарунак

Кожны дзень як падарунак

Пазітыўны чалавек пазнаецца адразу ж. Па прыязнай усмешцы, цёплым голасе, спагадлівым стаўленні да ўсіх людзей, па гатоўнасці заўсёды ім дапамагчы, нешта параіць, штосьці падказаць.

Пазітыўнасць уласціва кожнаму чалавеку. У большай ці меншай ступені. Яна можа праяўляцца досыць рэдка, часта альбо пастаянна. Дык вось чалавека, больш пазітыўнага за Маргарыту БУБНОВУ, у Бялынічах яшчэ не сустракаў. Працуе дзяўчына галоўным бухгалтарам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Працоўных абавязкаў у яе вельмі шмат, але Маргарыта Валер’еўна з імі спраўляецца, хоць нярэдка дзеля гэтага ёй даводзіцца ахвяраваць і ўласным вольным часам, і выхаднымі днямі.

Дэвіз, з якім яна сінхронна крочыць па жыцці, гучыць так: «Паставіў мэту – яе дабівайся! І галоўнае – ніколі не здавайся!».

– А калі ўсё ж такі здараецца, ну, ніяк… Зусім без надзеі на прасвет? – пытаюся ў Маргарыты.

– Калі паваліўся, падымайся! Зрабіў памылку, выправі яе! – тут жа адказвае яна і, крыху падумаўшы, дадае:

– Я абсалютна пераканана ў тым, што ў жыцці проста не існуе зусім безвыходных сітуацый, веру і ў тое, што любую памылку можна выправіць. Галоўнае – самому захацець тое зрабіць.

Ведаеце, адзін з законаў жыцця сведчыць пра тое, што як толькі перад вамі зачыняюцца адны дзверы, тут жа адкрываюцца другія. Але бяда заключаецца ў тым, што мы ў сваёй большасці глядзім толькі на замкнёныя дзверы і не звяртаем увагі на адкрытыя…

Зрэшты, чалавек па сваёй прыродзе вельмі пацешнае стварэнне. Ён умее сам сабе ствараць праблемы нават там, дзе іх няма, і тым самым атручвае і ўласнае жыццё, і жыццё родных, блізкіх, сяброў. А яно ж не ёсць чарнавік, жыццё немагчыма ні перапісаць, ні пражыць нанова!

Маргарыта Бубнова дзеянне закона замкнёных і адкрытых дзвярэй неаднаразова адчувала і на ўласным жыцці.

Нарадзілася дзяўчына ў Шклове, у сям’і простых гараджан – настаўніцы Валянціны Адамаўны і рабочага мясцовага жылкамгаса Валерыя Барысавіча. Паколькі любіла дакладныя навукі, пасля заканчэння сярэдняй школы стала студэнткай Маскоўскага юрыдычнага інстытута, дзе вывучала юрыспрудэнцыю і эканоміку. Потым удасканальвала набытыя юрыдычныя веды ў вядучай вышэйшай навучальнай установе нацыянальнай сістэмы адукацыі Беларусі – Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную біяграфію Маргарыта пачала з пасады вядучага спецыяліста Магілёўскага дзяржаўнага аб’яднання «Мясамалпрам». У снежні 2016 года ёй паступіла прапанова на перыяд дэкрэтнага адпачынку асноўнага работніка ўзначаліць бухгалтарскую службу райсельгасхарчу Бялыніцкага райвыканкама.

Дагэтуль Маргарыта ў Бялынічах была толькі адзін раз, калі ў 2012 годзе знаёмыя папрасілі яе адведаць старога, які знаходзіўся ў ДІСІ. Але тады нават і думка ў яе галаве не ўзнікла, што некалі яна можа прыехаць у гэты горад на працу. Аднак, як гаворыцца, чалавек мяркуе, а Бог – ладкуе. Напрыканцы 2016 года дзяўчына прыехала папрацаваць у Бялынічах усяго на тры гады, а вось ужо і пяты мінае… Мабыць, усё ж такі праўдзівы сэнс закладзены ў вядомую фразу, якая сцвярджае, што няма нічога больш пастаяннага, як часовае.

– Для мяне гэты перыяд праляцеў зусім незаўважна, – дзеліцца ўражаннямі Маргарыта. – Час сплюшчыўся да таго, што ўсё гэта адбылося як учора. Можа, і таму, што працы шмат, што трэба ўнікаць у кожную лічбу, што люблю сваю работу, якую стараюся рабіць ад душы. Я пераканана, што бухгалтэрыя і юрыспрудэнцыя з’яўляюцца самымі дакладнымі навукамі, якія ўплываюць на лёс чалавека, яго жыццё. Наогул я – папяровы чалавек! Вельмі люблю працаваць з дакументамі, лічбамі, табліцамі, справаздачамі…

Маргарыта Валер’еўна кажа, што зусім не разумее людзей грубых і злых, глухіх да чужой радасці ці бяды, прыстасаванцаў. А пазітыўны чалавек вылучаецца з людской супольнасці тым, што бачыць ва ўсім добрае, радуецца поспехам іншых.

– Ці цяжка жыць на суцэльнай хвалі пазітыву? – дапытваюся ў гераіні гэтага артыкула.

– Здараецца ўсялякае, – кажа Маргарыта. – Але я выдатна разумею, што свет трымаецца на дабрыні, спагадзе, сардэчнасці, чуласці, міласэрнасці… На тых жа прыязных усмешках. Без усяго гэтага проста ніяк! Жыццё цудоўнае Трэба палюбіць яго, неабходна шчыра радавацца кожнаму дню, прыслухоўвацца да свайго сэрца і душы, навучыцца жыццёвыя адмоўныя «мінусы» ператвараць у пазітыўныя «плюсы». Каб быць чалавекам, не абавязкова імкнуцца патрапіць у анёлы. Проста варта не рабіць дрэнных учынкаў. У нейкай кніжцы даўно вычытала наступнае: дастаткова аднаго імгнення, каб стаць героем, але неабходна цэлае жыццё, каб стаць вартым чалавекам.

З самых дзіцячых гадоў яна навучылася самастойнасці, цярплівасці, у тым ліку і да чужых хібаў, быць самадастатковай, разлічваць на ўласныя сілы, розум і вопыт.

– Мне здаецца, – кажу ёй, – апыніся ты зараз на айсбергу, дык і там не разгубішся, не страціш свой пазітыў.

Маргарыта задорна смяецца і ў знак згоды некалькі разоў ківае галавой.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024