Работа са зваротамі на кантролі
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах і арганізацыях рэгіёна.
Адзначана, што ў 2020 годзе выяўляліся парушэнні парадку работы з кнігай заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, неналежны разгляд зваротаў і іншыяпарушэнні.
Колькасць зваротаў грамадзян у КДК зменшылася. Пры гэтым адзначаны рост зваротаў, якія тычацца камунальнабытавых пытанняў і добраўпарадкавання, працоўных і грамадзянскаправавых адносін.
Асноўныя нараканні жыхароў вобласці звязаны з неналежнай працай арганізацый ЖКГ па выкананні заявак і прэтэнзій грамадзян, правільнасцю налічэння і несвоечасовай выплатай заработнай платы, выкарыстаннем кіраўнікамі службовага становішча ў асабістых мэтах, нерацыянальным расходаваннем бюджэтных сродкаў.
Па выніках разгляду зваротаў і кантрольнааналітычных мерапрыемстваў Камітэта ў сферы працы са зваротамі 21 службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, 18 – да дысцыплінарнай.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці.