Темы

Вяскоўцы чакаюць чыстай вады

На мінулым тыдні ў вёсцы Заполле прайшоў сельскі сход з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, кіраўнікоў арганізацый-суб’ектаў прафілактыкі і філіяла «Магілёўскі водаканал» УВКП ВКХ «Магілёўаблводаканал».

Самае першае і важнае пытанне, якое цікавіла вяскоўцаў, –забеспячэнне чыстай пітной вадой. Летась у ліпені ў Заполлі пачала дзейнічаць станцыя па абезжалезванні вады. Яе ўводу чакалі асабліва, бо ў вясковым водаправодзе ўтрыманне жалеза перавышала норму у 10 і больш разоў. Але ў нармальным рэжыме станцыя па абезжалезванні папрацавала нядоўга. Як толькі ў вёсцы пачыналіся перабоі з электрычнасцю, вада зноў станавілася няякасная, жаўтаватага колеру. Дырэктар філіяла «Магілёўскі водаканал» Валерый ЦІМАШЭНКА прызнаў, што пры мантажы станцыі не былі ўлічаны пэўныя тэхналагічныя нюансы, і прынёс жыхарам вёскі прабачэнні. Таксама ён паінфармаваў, што вядуцца работы па выпраўленні памылак, але для таго, каб вяскоўцы атрымалі чыстую ваду, трэба пачакаць яшчэ паўтара-два месяцы. Валерый Дзмітрыевіч распавёў сяльчанам аб магчымасці правесці ваду непасрэдна ў дамы і нават з растэрміноўкай на некалькі месяцаў, а таксама парэкамендаваў усім карыстальнікам водаправода ўстанавіць індывідуальныя прыборы ўліку вады. Тады, сказаў ён, вы будзеце плаціць толькі за тую ваду, якой скарысталіся самі, бо плата за карыстанне вулічнай калонкай налічваецца па іншай схеме і сума атрымліваецца не маленькая.

Канструктыўны дыялог адбыўся са старшынёй райсавета дэпутатаў Андрэем САЛАНІНКАМ. Ён распавёў аб сваім удзеле ў VI Усебеларускім сходзе, гаварыў і аб палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Уздымаліся пытанні падаражэння некаторых лекавых сродкаў, змяненняў у пенсійным заканадаўстве і інш. Удзельнікі сельскага сходу паскардзіліся старшыні райсавета дэпутатаў на неналежную якасць хлеба, які паступае ў магазін райста.

Перад вяскоўцамі выступіў і начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ.

– Набліжаюцца цёплыя дні, а разам з імі і самы пажаранебяспечы перыяд, – нагадаў запольцам Віталь Валянцінавіч. – Людзі імкнуцца навесці парадак на прысядзібных участках і пачынаюць паліць смецце. Будзьце асабліва ўважлівыя, не пакідайце вогнішчы без нагляду, заўсёды, калі спальваеце смецце, прадпрымайце ўсе неабходныя меры супрацьпажарнай бяспекі.

Начальнік РАНС расказаў аб зменах у заканадаўстве, аб тым, што за вясновыя палы сухой расліннасці штрафныя санкцыі да грамадзян могуць прад’явіць супрацоўнікі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Другім важным новаўвядзенем стала размежаванне дзейнасці аглядальных камісій. Напрыклад, стан супрацьпажарнай бяспекі ў дамах пажылых, састарэлых людзей будуць трымаць на кантролі сацыяльныя работнікі, якія іх абслугоўваюць, у сем’ях з дзецьмі – работнікі ўстаноў адукацыі, так званых, «бескатэгарыйных» – дачнікаў, людзей, якія не маюць пастаяннай рэгістрацыі ў сельскім населеным пункце, наведаюць работнікі сельсаветаў і гд.

Таксама Віталь Воранаў нагадаў вяскоўцам больш увагі надаваць спраўнасці іх ацяпляльных прыбораў і печаў, бо з пачатку года на Магілёўшчыне пачасціліся пажары, прычынай якіх стала менавіта няспраўнасць пячнога ацяплення.

Галоўны санітарны ўрач раёна Алена ДАМАРАЦКАЯ распавяла аб сітуацыі, якая склалася на Бялыніччыне па інфекцыйным захворванням, а таксама распаўсюджанні каранавіруса. Закранула яна і пытанні вакцынацыі ад кавіду, як яна будзе праходзіць у нашым раёне. Удзяліла ўвагу выступоўца праблемам знішчэння шкодных насякомых, грызуноў і ўзбуджальнікаў іншых інфекцыйных хвароб, ужывання якасных прадуктаў харчавання, а таксама навядзенню парадку на зямлі.

Удзельнікі сходу праглядзелі таксама тэматычны фільм, які прадэманстравалі супрацоўнікі РАНС, і змаглі асабіста задаць запрошаным гасцям свае пытанні.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024