Темы

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць працаўнікі жыллёва-камунальнай сферы і бытавога абслугоўвання раёна

Мінулы 2020 год выдаўся для працаўнікоў БУКП «Жылкамгас» асабліва напружаным. Калектыў прадпрыемства прыклаў вельмі шмат намаганняў для таго, каб наш горад сустрэў свята беларускага пісьменства ва ўсёй сваёй прыгажосці.

– Былі рэканструяваны ўчасткі вуліц Савецкая і Мічурына, а таксама парк адпачынку Ліпавы гай, праведзена маштабнае азеляненне вуліц і многія іншыя работы, у якіх прымалі непасрэдны ўдзел і працаўнікі нашага прадпрыемства, – адзначыў дырэктар арганізацыі Віктар ІВУЛЁЎ. – Нягледзячы на актыўную падрыхтоўку да будучага свята, мы ўвялі ў эксплуатацыю больш за 8 тысяч м3 капітальна адрамантаванага жылля на 7 аб’ектах, замянілі каля 3 км цепласетак, правялі будаўнічамантажныя работы на суму 2575 тысяч рублёў. Свята скончылася, а нам застаўся прыгожы, абноўлены горад, у якім не толькі мы, але ўсе жыхары яго павінны падтрымліваць парадак і чысціню. Упэўнены, што мы справімся, бо ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі працуюць шчырыя і адказныя людзі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Дзякуючы іх працы, для многіх непрыкметнай, у нас ёсць камфортнае жыллё, мы карыстаемся камунальнымі паслугамі ў любы момант дня і ночы.

Тое, што поспех прадпрыемства трымаецца менавіта на людзях, на прафесіяналах сваёй справы, аксіёма даўно вядомая. У БУКП «Жылкамгас» працуе шмат людзей, якія заслугоўваюць асаблівай увагі і шчырых слоў падзякі за іх працу.

Інжынер па ахове працы Людміла ШЫЦІКАВА працуе ў арганізацыі 37 гадоў. За гэты час змяняліся яе працоўныя абавязкі, але месца працы заставалася адным і тым жа – жылкамгас. І зараз яна, як клапатлівая маці, уважліва сочыць за выкананнем нарматываў па ахове працы, у яе на кантролі захаванне правілаў пажарнай бяспекі, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, правядзенне атэстацыі рабочых месцаў і многае іншае. За сваю працоўную дзейнасць яна неаднаразова была адзначана галіновымі граматамі, Ганаровымі граматамі райвыканкама і прадпрыемства, а летась атрымала званне «Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

27 гадоў на адным месцы працуе вадзіцель аўтамабіля Юрый БАБКОЎ. Як ён жартуе, прафесійнае свята камунальнікаў цесна звязана з пачаткам яго працы ў жылкамгасе. На сваім грузавым аўтамабілі МАЗ ён перавозіць разнастайныя грузы. Вось і ў той дзень, калі яго заспела карэспандэнт газеты, Юрый Аляксеевіч падвозіў да кацельнай ЦРБ паліўную трэску.

З адказнасцю адносіцца да сваіх працоўных абавязкаў рабочая зялёнага будаўніцтва Людміла ВАРАБ’ЁВА. Па выніках працы за мінулы год яна стала пераможцай раённага спаборніцтва ў намінацыі «Лепшы работнік ЖКГ» і была ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама. Зараз работнікі сферы азелянення актыўна рыхтуюцца да вясновага сезону. У парніках ужо распачалася высадка насення летніх кветак. Калі расада набярэ моц, яе высадзяць на гарадскія клумбы, і вуліцы райцэнтра зноў ператворацца ў прыгожае кветкавае мора. Жанчына распавяла таксама, што кожны год іх брыгада ўдзельнічае ў конкурсах па азеляненні. Неаднаразова іх работы атрымлівалі высокія адзнакі і прызавыя месцы.

Пераможцам раённага спаборніцтва па выніках працы за мінулы год у намінацыі «Лепшае структурнае падраздзяленне ў сферы ЖКГ» стаў будаўнічы ўчастак, якім кіруе Уладзімір МАРОЗАЎ. Сёлета будаўнікі працягваюць работы па капітальным рамонце жылля, нядаўна здалі ў эксплуатацыю дом № 11 па уліцы Будаўнікоў. Цяпер яны распачынаюць работы па капітальным рамонце адміністрацыйнага будынка Асавецкага лясніцтва (выйгралі тэндар на правядзенне гэтых работ).

Узорна выконваюць свае працоўныя абавязкі таксама галоўны інжынер жылкамгаса Мікалай КАНКЕВІЧ, майстар будаўнічага ўчастка Міхаіл ЦЕЦЕРУКОЎ, начальнік жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Алеся КРАЎЧАНКА, спецыяліст па арганізацыі закупак Павел ГОЛУБ, электрагазазваршчык Уладзімір ЧАРТЫКОЎЦАЎ, мантажнік тэхналагічнага абсталявання Сяргей АРЭШКА, майстар КЦГ Пётр КУЛІК і многія іншыя.

– Яшчэ адной добрай навіной мінулага года стала ўвядзенне ў Бялынічах кантэйнернай сістэмы цвёрдых бытавых адходаў, – распавёў галоўны інжынер прадпрыемства Мікалай Канкевіч. – Перад святам беларускага пісьменства дзяржаўная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» зрабіла для нашага горада цудоўны падарунак. Мы атрымалі спецыяльныя кантэйнеры для шматкватэрных і прыватных дамоў, два спецыяльныя смеццявозы. Быў разлічаны графік вывазу адходаў. Зараз сістэма станоўча зарэкамендавала сябе, новаўвядзенні дазволілі скараціць колькасць кантэйнерных пляцовак, людзі сталі больш уважліва адносіцца да сартавання смецця.

Мікалай Мікалаевіч паінфармаваў, што сёлета прадоўжацца работы па замене старых цепласетак у райцэнтры. Іх плануюць замяніць, як і ў мінулым годзе, каля трох кіламетраў. Прадоўжацца работы па капітальным рамонце жылля, але ўжо цяпер для іх правядзення аб’яўляюцца тэндары.

– Мы будзем таксама ўдзельнічаць у тэндарах на будаўніча-мантажныя работы станцый па абезжалезванні вады, якія запланавана пабудаваць у нашым і суседніх раёнах. Непасрэдна водная гаспадарка перайшла ў веданне філіяла «Магілёўскі водаканал», але ў выпадку выйгранага тэндара можам займацца і такім участкам работы, – дадаў Мікалай Канкевіч.

– Камфортныя ўмовы жыцця стануць даступныя не толькі гарадскім жыхарам, але і вяскоўцам, – падзяліўся планамі на будучае Віктар Івулёў. – Зараз збіраецца неабходная праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне капрамонту шматкватэрных дамоў у аграгарадку Вішоў. Мы растлумачылі вяскоўцам умовы, пры якіх будзе адбывацца рэнавацыя іх жылля. Што тычыцца аб’ектаў цеплавой гаспадаркі, і ў гэтай сферы назіраюцца пэўныя зрухі. Адна з навацый – запуск электрычнай кацельнай у падвале шматкватэрнага жылога дома. Зараз афармляюцца неабходныя дакументы, шукаецца абсталяванне, якое можна набыць у лізінг.

Не менш важнае ў нашай дзейнасці – захаваць калектыў, людзей прафесійных і адказных, з якіх складаецца асноўная рухаючая сіла ўсяго прадпрыемства. Таму не памылюся, калі яшчэ раз скажу «дзякуй» нашым працаўнікам. Дзякуй вам, прафесіяналы!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

22 апреля Государственный комитет судебных экспертиз отмечает 11-летие своего создания

22 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024