Темы

Жыццёвая мудрасць як падмурак прафесіяналізму

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага № 62 галоўны заатэхнік СВК «Калгас «Радзіма» Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Менавіта гэта падзея і стала добрай нагодай для таго, каб пагутарыць з Валянцінай Сцяпанаўнай.

Прафесійны шлях гераіні артыкула, здаецца, быў перадвызначаны самім жыццём задоўга да таго, як яна паступіла ў Віцебскі ветэрынарны інстытут.

– Выбар, уласна кажучы, перада мной і не стаяў, – адзначае суразмоўца. – Усё жыццё ў жывёлаводстве працавалі бацькі, спецыяльнасць заатэхніка атрымала і старэйшая сястра. Да таго ж, у той час, а паступала я ў інстытут у 1971 годзе, гэта была прэстыжнейшая прафесія. Уявіце, конкурс быў 3,6 чалавека на месца!

Напэўна, многім вядомы той факт, што, акрамя атрыманага ў навучальнай установе базісу ведаў па сваёй прафесіі, Валянціна Лапацентава сустрэла там і будучага мужа – Аляксандра Лапацентава, з якім вучыліся ў адной групе. З тае пары па жыцці і ў працы пара больш не разлучалася.

Пасля заканчэння інстытута абодва нядоўга папрацавалі ў гаспадарцы ў Барысаўскім  раёне, дзе, дарэчы, Валянціна Лапацентава і нарадзілася.

Затым пераехалі на Бялыніччыну ў тадышні калгас імя Ільіча. Менавіта з гэтага перыяду і бярэ адлік новая глава кнігі сямейнага жыцця Лапацентавых, якое неўзабаве адлічыць 48-юсваю гадавіну.

У 1981 годзе Аляксандр Міхайлавіч быў абраны старшынёй СВК «Калгас «Радзіма», Валянціна Сцяпанаўна ўзначаліла малочна-таварны комплекс гаспадаркі.

– Карціна была, канешне, сумная, – узгадвае жанчына тыя часы. – Гаспадарка была ў глыбокім заняпадзе: бяскорміца, поўны, так бы мовіць, разброд у калектыве. Пакрысе, па магчымасцях і сродках пачалі выпраўляць гэту сітуацыю. У тым ліку паступова механізавалася галіна жывёлаводства, што дазваляла паляпшаць абслугоўванне жывёлы, палягчаць працу жывёлаводаў і дабівацца вышэйшай прадукцыйнасці. Не стаялі на месцы і ў земляробстве, закладваючы трывалыя падмуркі пад будучы ўраджай. Ужо дзесьці ў 1990-м годзе прадавалі пад дзве тысячы галоў БРЖ за год. Маленькімі крокамі ў гэты час адбывалася абнаўленне і станаўленне калектыву. Зразумела, галоўнае патрабаванне таго часу, якое, зрэшты, застаецца і цяпер – найстражэйшая дысцыпліна – не ўсіх задавольвала, нехта спрабаваў у адказ на такую «несправядлівасць» нашкодзіць. Што казаць, многае давялося перажыць і Аляксандру Міхайлавічу, які па жыцці ўсё ўспрымае блізка да сэрца, і я таксама кожную праблему, кожнае яго хваляванне ўспрымала як сваё. А як жа можа быць інакш?

Па словах Валянціны Сцяпанаўны, сёння, нягледзячы на ўсе сучасныя тэхналагічныя магчымасці, праца ў галіне жывёлаводства застаецца няпростай, значна ўскладняе працоўныя будні папяровая валакіта. Аднак арганізатарскі талент, адказнасць і шчырая адданасць – зарука паспяховай працы і дасягнення ў ёй значных вышынь. У шэрагу з іншымі ў СВК «Калгас «Радзіма» паспяхова развіваецца жывёлаводчая галіна. Узровень яе рэнтабельнасці па выніках мінулага года склаў 27,4%, прыплоду атрымана 3405 галоў, што на 257 галоў больш за пазалеташні паказчык.

Высокі прафесіяналізм і шчырае працалюбства жанчыны неаднойчы адзначалася разнастайнымі ўзнагародамі раённага і абласнога ўзроўню, у 2015 годзе Валянціна Лапацентава ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».

Патрабавальная як да сябе, так і да іншых, больш за ўсё Валянціна Сцяпанаўна цэніць у людзях адказнасць і прыстойнасць у шырокім сэнсе гэтага слова.

– А яшчэ не цярплю падман – гэта самае дрэннае для мяне. І сваіх калег папярэджваю: няма нічога горшага, як падман у працы, – адзначае жанчына.

Нягледзячы на знешнюю строгасць, нельга не заўважыць цеплыню і чуласць да тых, з кім Валянціна Лапацентава працуе ў адной звязцы:

– Пра сваіх людзей магу гаварыць бесперапынна, – гаворыць яна. – Адметнасць нашых работнікаў – у іх бездакорнай адказнасці за справу, якую яны робяць. Дый у гаспадарцы вядзецца свая ўласная палітыка ў гэтым кірунку. Напрыклад, на больш адказныя ўчасткі ставім лепшыя кадры. Гэта з’яўляецца адным са складнікаў паспяховай працы.

Асаблівая ўвага ў «Радзіме», як вядома, заўсёды надавалася моладзі. Вось і Валянціна Сцяпанаўна да навучання і павышэння прафесійнага майстэрства сваіх маладых падначаленых ставіцца сур’ёзна.

– На сённяшні дзень у нас працуе 9 ветурачоў. З іх 8 – моладзь. Я лічу, каб набіць руку, яны патрэбны прайсці пэўны практычны этап. Прыходзяць, я ім кажу: «Вам – паўгода на тое, каб унікнуць ва ўсе справы. Затым – з вас спытаю». Увогуле, старэйшыя калегі заўсёды гатовы дапамагчы моладзі. Але галоўнае, канешне, гэта іх уласнае жаданне развівацца і рухацца наперад.

Шчыра кажучы, рыхтуючыся да інтэрв’ю з Валянцінай Сцяпанаўнай, разважала, маўляў, вось ёсць Валянціна Лапацентава – галоўны заатэхнік СВК «Калгас «Радзіма», строгі і патрабавальны кіраўнік. А якая яна, Валянціна Лапацентава, па-за межамі працы, у будзённым жыцці?

– З чаго, – пытаюся, – пачынаецца Ваш звычайны дзень?

– Пачынаецца ён у 4 гадзіны раніцы. Бо а палове сёмай гадзіны ўжо выходзім з дома на працу, – кажа суразмоўца. – А да гэтага часу павінна быць нагатавана ежа і прыбрана ў доме.

Зрэдку, у выхадныя, Валянціна Сцяпанаўна можа дазволіць сабе адпачыць, але ўсяго на паўгадзіны больш, чым у будні дзень. Бо амаль кожныя выхадныя дом Лапацентавых напаўняецца шчырымі ўсмешкамі, а іх сэрцы – пяшчотай і радасцю: у госці завітваюць дзеці і пяцёра унукаў. Перад клапатлівай жонкай, маці і бабуляй паўстае новая задача:

– Гэта ж трэба накарміць столькі чалавек! – усміхаецца Валянціна Сцяпанаўна.

Нагадаем, што гэты год у сям’і Лапацентавых адзначаны двайным юбілеем: 40-годдзем кіраўніцтва галавой сям’і калгасам «Радзіма», а днямі споўнілася 40 гадоў з той пары, як у працоўнай кніжцы Валянціны Лапацентавай з’явіўся запіс аб уладкаванні на працу ў гэту гаспадарку. І так па жыцці склалася, яно і зразумела, што вядомы не толькі ў нашым раёне, вобласці, але і ва ўсёй краіне, кіраўнік на працягу ўсяго гэтага часу быў у цэнтры ўвагі. А вось захавальніца цеплыні і ўтульнасці сямейнага ачага заставалася, з першага погляду, дзесьці ўбоку. Аднак падчас гутаркі стала зразумела, што дакладней будзе сказаць – знаходзілася поруч, самааддана прымаючы правілы жыцця, прадыктаваныя старшынёўскай пасадай, і падтрымліваючы мужа ў любой жыццёвай сітуацыі.

– Лідар павінен быць адзін. А я проста знаходжуся побач і дапамагаю яму. І так на працягу ўсяго жыцця, – адзначае Валянціна Сцяпанаўна.

Дарэчы, у 2018 годзе яна стала Лаурэатам рэспубліканскага конкурса «Жанчына года» ў намінацыі «Гаспадыня сяла». Пагутарыўшы з ёй, на столькі гэты факт здаецца лагічным і самім сабой зразумелым: у адным чалавеку здолелі аб’яднацца прафесіяналізм і мэтанакіраванасць, адказнасць і адданасць, патрабавальнасць і строгасць – у працы, а па жыцці – здольнасць аддаваць любоў, уменне стварыць камфорт і ўтульнасць у доме, аптымізм і такая патрэбная жаночая мудрасць:

– Жыццё пражыць – не поле перайсці, – працытавала вядомую прымаўку напрыканцы нашай гутаркі суразмоўца. – Аднак усе цяжкасці, якія яно падносіць, дораць нам бясцэнны вопыт. Увогуле – усё атрымалася. Я – шчаслівы чалавек. Сям’я, добрыя дзеці, унукі – галоўнае багацце. Што яшчэ патрэбна для шчасця?

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024