На кантролі – атрыманне і расходаванне бюджэтных сродкаў

Незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў у суме больш за 36 тыс. рублёў выяўлена Камітэтам дзяржкантролю Магілёўшчыны падчас праверкі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клімавіцкага раёна.

Як устанавілі кантралёры, установай у 2018-2020 гадах не ў поўнай меры аднаўляліся панесеныя за кошт сродкаў раённага бюджэту выдаткі пры аказанні платных паслуг.

Акрамя таго, праверкай выяўлены парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, ажыццяўлення дзяржаўных закупак, абыходжанне з адходамі і іншыя.

Па выніках праверкі незаконна атрыманыя сродкі ўстанова павінна вярнуць у бюджэт, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дырэктар і галоўны бухгалтар.

Аляксей ІГЛІКАЎ,
першы намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email