Правапарушальніку – папярэджанне
Сярод асноўных змяненняў КаАП – увядзенне прафілактычных і папераджальных мер.
У мэтах папярэджання новых адміністрацыйных правапарушэнняў могуць быць выкарыстаны наступныя прафілактычныя меры: вусная заўвага, папярэджанне, меры выхаваўчага ўздзеяння.
Меры выхаваўчага ўздзеяння выкарыстоўваюцца ў дачыненні да непаўналетніх, якія зрабілі адміністрацыйныя правапарушэнні.
Так, пры вызваленні непаўналетняга ад адміністрацыйнай адказнасці ў мэтах выхавання да яго могуць прымяняцца: растлумачэнне заканадаўства; прынясенне выбачэнняў пацярпеламу; абавязак загладзіць прычыненую шкоду; абмежаванне вольнага часу.
Новым КаАП прадугледжаны падзел усіх адміністрацыйных правапарушэнняў на 3 катэгорыі: адміністрацыйныя праступкі, значныя і грубыя адміністрацыйныя правапарушэнні.
Праступкамі з’яўляюцца правапарушэнні, за якія накладаецца адміністрацыйны штраф. Памеры такога штрафу для фізасобы – ад 10 бв, індывідуальнага прадпрымальніка – ад 25 бв, арганізацыі – ад 50 бв і больш.
Значныя — правапарушэнні, за якія накладаюцца канфіскацыя, дэпартацыя альбо штраф. Для фізасоб ён складзе больш за 10 бв, ІП — 25 бв і больш, арганізацыі — ад 50.
За грубыя правапарушэнні накладаюцца такія спагнанні, як грамадскія работы, адміністрацыйны арышт, пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю, паўторнае ўчыненне іх на працягу года прадугледжвае крымінальную адказнасць.
Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ,
начальнік РАУС.