Прымаюць недастатковыя меры

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці
кіравання ўласнасцю Магілёва мясцовымі органамі ўлады і дзяржаўнымі арганізацыямі.

У гэтай сферы ўстаноўлены шматлікія недахопы. Так, органамі нагляду не наладжана сістэмная праца па павышэнні эфектыўнасці кіравання дзяржактывамі, камунальныя арганізацыі не ў поўнай меры выканалі мерапрыемствы па рэгістрацыі ў органах тэхнічнай інвентарызацыі і рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці. Меры, якія прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па забеспячэнні ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці недастатковыя, не забяспечваецца належнае выкананне патрабаванняў заканадаўства пры прадастаўленні зямельных участкаў для агародніцтва і іншых мэт, недастаткова эфектыўна ў горадзе праводзіцца работа па выкананні даручэнняў Прэзідэнта па навядзенні і падтрыманні парадку на зямлі. Акрамя таго, выяўлены шэраг праблемных пытанняў, якія патрабуюць удасканалення заканадаўства ў сферы рэалізацыі правоў грамадзян, жыллё якіх прызнана непрыдатным для пражывання.

Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email