За жартаўлівыя паведамленні – сур’ёзная адказнасць
РАУС папярэджвае пра адказнасць за новы від злачынства, які ў апошні час часта з’яўляецца ў зводцы навін.
Ён называецца «сваццінг» і заключаецца ў тым, што хуліганы выклікаюць спецыяльныя службы на ілжывыя мініраванні, захопы закладнікаў і іншыя экстраныя сітуацыі.
Адзначаюць, што часта такім займаюцца школьнікі-геймеры, бо ў гульнях гэта спосаб адпомсціць супернікам. У школах раёна супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць інфармаванне непаўналетніх. Дзецям тлумачаць, што такое свавольства можа падпадаць пад арт. 340 Крымінальнага Кодэкса Беларусі. За заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы ў нашай краіне прадугледжана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Святлана ПАТАПЕНКА,
спецыяліст ІСН РАУС