Хвілінка бяспекі для дзяцей
Каб не стаць удзельнікамі ДТЗ варта памятаць наступныя правілы:
Катэгарычна забараняецца гуляць паблізу праезнай часткі, катацца на веласіпедах і самакатах па дарозе, пераходзіць праезную частку за межамі пешаходных пераходаў, выбягаць на дарогу з-за дамоў, платоў, дрэў, аўтамашын ці аўтобусаў.
Хадзіце толькі па тратуарах, а дзе іх няма – па левым краі (абочыне) дарогі насустрач руху транспарту, каб бачыць яго і своечасова адысці ў бок.
Нават калі загараецца зялёны колер светлафора, пераканайцеся, што ўсе машыны паспелі спыніцца, і ваш шлях бяспечны.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак апранайце святлоадбівальныя элементы, якія дазволяць вадзіцелям своечасова заўважыць вас.
Аддзяленне па агітацыі і прапагандзе
ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.