Темы

Звароты як індыкатар працы

Звароты як індыкатар працы

Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна ў сераду правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй ГАНЧУК.

Пытанні, з якімі заяўнікі звярнуліся ў гэты дзень, тычыліся выдзялення маладому спецыялісту арэнднага жылля, а таксама якасці пітной вады ў в. Заполле.

Апошняе паступіла ад старшыні Запольскага сельвыканкама Святланы ВАЛЧКОВАЙ.

– Пытанне гэта мне знаёмае, у леташнім снежні па ім жыхары названага паселічша ўжо звярталіся да мяне з калектыўным зваротам, – пракаментаваў дэпутат.

Нагадаем нашым чытачам: у ліпені мінулага года ў Заполлі ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання, аднак па нейкіх прычынах якасць вады не толькі не стала лепшай, але і значна пагоршылася.

– На той момант прайшлоўжо некалькі месяцаў, а праблема так і не знайшла свайго вырашэння, – адзначыў Андрэй Ганчук. – Пасля шматлікіх зваротаў жыхароў у разнастайныя інстанцыі і прынятых адпаведнымі службамі мер якасць вады палепшылася, але нязначна і не надоўга. Ужо ў студзені-лютым бягучага года яна зноў рэзка пагоршылася. Кіраўніцва філіяла«Магілёўскі водаканал» паабяцала вырашыць праблему на працягу двух месяцаў, аднак ніякіх крокаў у гэтым напрамку не зрабіла.Асаблівае ж абурэнне грамадзян, я падкрэсліў бы – абаснаванае абурэнне, выклікае той факт, што афіцыйнае пісьмо старшыні сельвыканкама, датаванае 17 сакавіка бягучага года ў водаканал з просьбай зрабіць пераразлік за налічэнне кошту вады ў сувязі з неналежнай яе якасцю, дагэтуль засталолся без адказу, што катэгарчына недапушчальна. Бяздзейнасць адказнай службы, зразумела, пацягнула за сабой чарговы зварот. Літаральна на днях будзе падрыхтавана пісьмо на імя намесніка старшыні аблвыканкама і кіраўніцтваМагілёўскага водаканала з указаннем як усіх фактаў нерэагавання адпаведнай службы на звароты грамадзян, што супярэчыць дзеючаму заканадаўству, так і недапушчальнасці зацягвання тэрмінаў па прывядзенні ў належны стан якасці пітной вады. Бо ў тым ліку гэта прыводзіць да таго, што бытавое абсталяванне, якое выкарыстоўвае дрэнную  ваду, выходзіць з ладу. Зафіксаваны выпадкі, калі, напрыклад, воднагравальнікі, набытыя жыхарамі Заполля за немалыя грошы, прыходзілі ў нягоднасць. А пры спробах адрамантаваць іх пагарантыі карыстальнікі атрымлівалі адмову ў бясплатным рамонце, паколькі вінаваты не вытворца, а пакупнік, які выкарыстоўваў ваду недапушчальна нізкай якасці, – канстатаваў Андрэй Ганчук.

– У гэтым выпадку вельмі зразумелыя абурэнні людзей, калі яны разважаюць аб тым, што з бюджэту затрачаны значныя сродкі для ўстаноўкі станцыі абезжалезвання, а выніку гэта не прынесла, а таксама іх імкненне звяртацца ў вышэйстаячыя інстанцыі для атрымання растлумачэнняў, у тым ліку  наконт неэфектыўнага распараджэння дзяржаўнымі грашовымі сродкамі.

– Увогуле, звароты насельніцтва пры правядзенні прыёмаў і прамых ліній носяць традыцыйную структуру, – адзначыў дэпутат. З пачатку бягучага года па акрузе іх паступіла дзесяць. Большасць з іх тычыцца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання, яшчэ адным значным блокамможна вылучыць асабістыя пытанні, якія, аднак, патрабуюць удзелу органаў улады.

Таксама ў гутарцы з карэспандэнтам раёнкі Андрэй Аляксандравіч

зрабіў агляд найбольш значных з прынятых у апошні час законапраектаў.

– Прыняты ў першым чытанні і рыхтуецца для прыняцця ў другім праект закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху», – сказаў дэпутат. – Праектам ўводзіцца працэдура выдачы міжнародных вадзіцельскіх пасведчанняў. Такая неабходнасць абумоўлена пэўнымі цяжкасцямі, якія ўзнікаюць у беларускіх грамадзян за мяжой. Напрыклад, без міжнароднага пасведчання ў некаторых краінах адсутнічаемагчымасцьатрымання аўтамабіля напракат альбо і ўвогуле без міжнароднага пасведчання вадзіцелі прыраўноўваюццада асоб, якiя не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. Таксама ў праект уключаны нормы, якія дазволяць здаваць квалiфiкацыйныя экзамены і атрымліваць права кіравання транспартам толькі з аўтаматычнай трансмісіяй. У мэтах належнага кантролю за медыцынскім забеспячэннем бяспекі дарожнага руху і для аператыўнага і цэнтралізаванага адсочвання інфармацыі аб выдадзеных медыцынскіх даведках,якія пацвярджаюць прыгоднасць да кіравання транспартнымі сродкамі, Міністэрству аховы здароўя прапануецца весці аўтаматызаваны ўлік названых даведак. У цяперашні час па прычыне адсутнасці такога ўліку нярэдкія выпадкі, калі грамадзянін прызнаецца непрыгодным да кіравання транспартнымі сродкамі ў адной установе аховы здароўя і атрымліваеадпаведную медыцынскую даведку, якая пацвярджае прыгоднасць да кіравання аўтамабіляў, у іншай.

Таксама ў першым чытанні прыняты праект закона «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі». Змен у яго ўнесена даволі шмат, але на мой погляд яны носяць хутчэй ўдакладняючы і касметычны характар. З прынцыповых адрозненняў – увядзенне абавязковай агульнай сярэдняй адукацыі, прыняцце рашэнняў аб напаўняльнасці класаў, у тым ліку класаў сумеснага навучання і выхавання, заснавальнікам установы адукацыі, гэта значыць райвыканкамам, што на мой погляд з’яўляецца станоўчым момантам і дазволіць больш выбарча і эфектыўна камплектаваць класы ва ўстановах адукацыі, асабліва 10 і 11 класы. Хаця ўсе змены ў рамках аднаго артыкула пералічыць немагчыма, адзначу, што гэты законапраект выклікаў у дэпутатаў велізарны лік пытанняў і над ім трэба будзе сур’ёзна папрацаваць для прыняцця ў другім чытанні.

У другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму». Верагодна, нехта здзівіцца, маўляў, навошта прымаць падобны закон праз 76 гадоў пасля перамогі над фашызмам. Але сёння, на жаль, даводзіцца адзначаць, што асобныя нашы суграмадзяне пачынаюць лаяльна ставіцца да нацызму, а моладзь часта нават не ведае, што гэта за зло. І гэтым вельмі ўмела карыстаюцца розныя нядобразычліўцы. Тут дазволю сабе крыху паразважаць і выказаць сваё меркаванне. На жаль, мы не навучыліся яшчэ, як і належыць патрыётам, любіць і глыбока цаніць гісторыю сваёй краіны, сваіх продкаў. У мяне выклікаюць гнеў і абурэнне разважанні некаторых «дзеячаў» аб тым, што не такі і дрэнны быў фашызм, і, маўляў, чым лепшы сталінізм,у перыяд якога былі і рэпрэсіі, і ахвяры? Безумоўна, былі, так. Але гэта наша гісторыя. А сваёй гісторыяй трэба ганарыцца і памятаць. Амерыканцы знішчылі карэннае насельніцтва Паўночнай Амерыкі, фактычна здзейснілі генацыд, заходнееўрапейская інквізіцыя спаліла і ўтапіла мільёны сваіх суграмадзян і фактычна ўсіх прыгожых жанчын на падставе барацьбы з ведзьмамі, уся Заходняя Еўропа падпарадкавалася фашысцкайГерманіі або ваявала на яе баку, але і першыя, і другія ганарацца сваёй гісторыяй, ганарацца сваімі продкамі і дакладна не пасыпаюць галаву попелам.

І хаця ў нашай гісторыі таксама можна налічыць шмат непрыгожых плям, але ўсе разам мы можам павярнуць яе да лепшага, фарміруючы моцнае, аб’яднанае агульнымі ідэямі, грамадства.

Вікторыя САВІНА.

Фота аўтара.

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024