Інфармацыйна-адукацыйная антытытунёвая акцыя стартавала ў Магілёўскай вобласці з 17 мая

З 17 мая Магілёўшчына далучылася да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню» пад дэвізам «Пара адмовіцца ад тытуню». Антытытунёвая акцыя прадоўжыцца па 6 чэрвеня. Кампанія  павышае паінфармаванасць насельніцтва аб згубных наступствах ужывання тытуню для чалавека, ад раку да хранічных рэспіраторных захворванняў.

Далучаюцца да акцыі не толькі грамадзяне, якія клапоцяцца пра сваё здароўе, але і цэлыя арганізацыі. Напрыклад, у перыяд правядзення акцыі тэрыторыя Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера аб’яўлена зонай свабоднай ад курэння. На сайце ўстановы аховы здароўя і ў яе групе ВКонтакте арганізавана on-line анкетаванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння. Тут працуе і тэматычная гарачая тэлефонная лінія: з 9 да 16 гадзін, (8-0222) 65-50-20.

На працягу трох тыдняў будуць арганізаваны дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, адмовы ад курэння з дапамогай тэлефонаў даверу. Плануецца правядзенне інфармацыйна-адукацыйных кампаній па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы хвароб лёгкіх, звязаных з тытунекурэннем, анкалагічных захворванняў. Усе мерапрыемствы пройдуць з выкарыстаннем форм і метадаў дыстанцыйнай інфармацыйна-адукацыйнай працы з насельніцтвам.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

 

 

Print Friendly, PDF & Email