Темы

Руслан Пархамовіч: пастаўленыя задачы перад будаўнічай галіной сёлета будуць выкананы

Руслан Пархамовіч: пастаўленыя задачы перад будаўнічай галіной сёлета будуць выкананы

На пасяджэнні калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва былі падведзены вынікі працы будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь у першым квартале 2021 года і сфарміраваны задачы па далейшай працы.

“На сённяшні дзень адна з галоўных задач галіны звязана з поўнай загрузкай вытворчых магутнасцяў, якая спрыяе росту ўзроўню заработнай платы, забеспячэнню яе своечасовай выплаты і захаванню спрыяльнага клімату ў працоўных калектывах”, – адзначыў Міністр.

Руслан Пархамовіч паведаміў, што па выніках першага квартала ў будаўнічай галіны назіраецца станоўчая дынаміка. Выкананы аб’ёмы прамысловай вытворчасці, дасягнуты планавыя паказчыкі рэнтабельнасці, энергаэфектыўнасці і жыллёвага будаўніцтва.

“За разгляданы перыяд доля адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме вырасла да 27,8% супраць 8,7% у студзені-сакавіку 2020 года”, – падкрэсліў Руслан Пархамовіч. – Па выніках студзеня-сакавіка ў рэспубліцы з зачынам рэалізуецца праграма жыллёвага будаўніцтва. Забяспечана не толькі павелічэнне аб’ёмаў будаўніцтва жылля ў параўнанні з узроўнем мінулага года, але і дасягненне зададзеных квартальных параметраў прагнозу”.

За першы квартал бягучага года агульны ўвод жылля склаў 1 127,4 тыс. кв. метраў, што на 171,0 тыс.кв. метраў вышэй за ўзровень мінулага года (117,9 %) і на 527,4 тыс. кв. метраў перавышае заданне студзеня-сакавіка 2021 г. (187,9%). З дзяржпадтрымкай ўведзена 322,0 тыс. кв. метраў жылля, што на 78,1 тыс.кв. метраў вышэй за ўзровень мінулага года (132,0 %) і на 172,0 тыс. кв. метраў перавышае заданне студзеня-сакавіка 2021 г. (214,7%).

Разам з тым варта адзначыць, што па некаторых напрамках неабходна ўзмацніць працу. У цэлым па краіне назіраецца спад інвестыцыйнай актыўнасці, што аказвае ўплыў на аб’ёмы будаўніча-мантажных работ. Вырашэнню гэтага пытання будзе спрыяць актыўнае прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал, гэта прывядзе да забеспячэння поўнай загрузкі прадпрыемстваў.

“Кіраўнікам арганізацый будаўнічага сектара неабходна надаць асаблівую ўвагу забеспячэнню поўнай загрузкі магутнасцяў. Калі па якіх-небудзь прычынах на ўнутраным рынку гэта не магчыма, то трэба больш актыўна прапрацоўваць знешнія рынкі, тым самым забяспечыўшы выкананне экспартнага паказчыка”, – сказаў Руслан Пархамовіч.

Акрамя таго, Руслан Пархамовіч запатрабаваў ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў галіны звярнуць сур’ёзную ўвагу на выкананне даведзеных паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці.

“Перад галіной стаяць рэальныя для выканання задачы, і мы з вамі ведаем, што трэба зрабіць, каб паказаць станоўчы вынік. Нагадваю, пытанне дасягненні планавага ўзроўню знаходзіцца на жорсткім кантролі ў міністэрстве”, – падкрэсліў Руслан Пархамовіч.

Таксама на пасяджэнні калегіі аб працы будаўнічых арганізацый і жыллёвым будаўніцтве выступіў начальнік Галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Уладзіслаў Шапавалаў.

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення паведаміў, што за студзень – сакавік 2021 года фактычны сярэдні кошт 1 кв. метра агульнай плошчы жылля, што будуецца з дзяржаўнай падтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў), склалася на ўзроўні 1067 рублёў, а намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 1321,6 рубля.

“Паказчык у цэлым па рэспубліцы выкананы, каэфіцыент суадносін склаў 0,81” – дадаў Уладзіслаў Шапавалаў.

Як адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення эканомікі і знешнеэканамічнай дзейнасці Вікторыя Манава, Міністэрства пры актыўным удзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі за апошнія два гады правяло перамовы з кіраўніцтвам 15-ці рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. З 7 з іх створаны каардынацыйныя падгрупы па будаўніцтве.

“Акрамя існуючых напрамкаў экспартнай дзейнасці на бліжэйшую перспектыву сфарміраваны партфель сацыяльных аб’ектаў у Расійскай Федэрацыі на агульную суму больш за 3 млрд. расійскіх рублёў. Гэта школы ў Калужскай, Варонежскай, Ленінградскай абласцях і Санкт-Пецярбургу, жылыя дамы ў Калузе, Курску і Калінінградскай вобласці», – сказала Вікторыя Манава.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення адзначыла, што ў цэлым назапашаны неабходны вопыт, які дазваляе забяспечыць выхад і замацаванне на знешніх рынках, а ўрадам прыняты вычарпальныя меры па садзейнічанні яго развіццю.

Таксама аб выніках работы арганізацый галіновай прамысловасці на пасяджэнні калегіі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці Леанід Норык.

Ён адзначыў, што праца галіновай прамысловасці арыентавана на плацежаздольны попыт на айчынным рынку, нарошчванне экспарту, захаванне занятасці і недапушчэнне «працы на склад». Спрыяць развіццю дадзенага кірунку павінна павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на рынках збыту, перш за ўсё, за кошт павелічэння ўдзельнай вагі адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме і аптымізацыі ўзроўню выдаткаў.

“Агульныя складскія запасы па Міністэрству ў параўнанні з базавым перыядам мінулага года скараціліся. За студзень-сакавік бягучага года іх памер склаў 185,5 млн. рублёў або 113,2% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці супраць 128,5% у студзені-сакавіку папярэдняга ” – заявіў Леанід Норык.

Таксама начальнік Галоўнага ўпраўлення звярнуў увагу, што рэнтабельнасць продажаў па выніках студзеня-сакавіка склалася на ўзроўні 4,4% пры ўстаноўленым заданні на першы квартал 0,5%, а задачы па энергазберажэнні перавыкананы, нягледзячы на зімовы перыяд.

У заключэнне міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч паведаміў, што ведамства ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе пастаянны маніторынг графікаў будаўніцтва найважнейшых аб’ектаў, якія рэалізуюцца ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай і жыллёвай праграм. Па выніках праведзенага аналізу забяспечваецца выпрацоўка прапаноў па павышэнню тэмпаў будаўніча-мантажных работ і вырашэнню праблемных пытанняў, звязаных з рытмічнасцю фінансавання і своечасовым правядзеннем разлікаў у галіне, а таксама эфектыўнасцю працы арганізацый будаўнічага комплексу.

“Сёння эканоміка Рэспублікі Беларусь дэманструе паступальны рост, а будаўнічы сектар, нягледзячы на спецыфіку, павінен яму спрыяць, забяспечваючы выкананне ўсіх планавых паказчыкаў. Упэўнены, што пастаўленыя задачы перад галіной у бягучым годзе будуць выкананы” – рэзюмаваў Руслан Пархамовіч.

Падрыхтавана па матэрыялах прэс-службы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024