На тэрыторыі парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай» прайшло ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў»
25 мая прайшло ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў» на тэрыторыі парку культуры і адпачынку «Ліпавы гай». Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта нашай краіны, генерал-лейтэнант Анатоль Лапо, прадстаўнікі Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы», Магілёўскай абласной і раённай арганізацый ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», а таксама прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары і госці нашага горада.