На гарадскім стадыёне прайшоў раённы этап сямейнага рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»
11 чэрвеня на гарадскім стадыёне прайшоў раённы этап сямейнага рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», арганізатарам якога выступае РК ГА «БРСМ» пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Удзел у конкурсе прынялі тры сям’і: Сяргея і Вольгі ВАСКОЎСКІХ з аграгарадка Вялікая Машчаніца, Андрэя і Алены ФЕДАСЕЕВЫХ з вёскі Малы Кудзін, а таксама Рамана і Вольгі ЯЎСЕЕВЫХ з Лебядзянкі. Спаборнічалі ў конкурсах «Візітная картка», «Па дровы», «Вясковая спартыўная эстафета», «Сюрпрыз», «Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі». Журы ацэньвала якасць і хуткасць выканання заданняў. Па выніках усяго пройдзенага месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 – сям’я Васкоўскіх, 2 – Яўсеевы, на 3 – сям’я Федасеевых.