Темы

Папяровы ажур: чароўная спадчына ад прабабуль

Папяровы ажур: чароўная спадчына ад прабабуль

Беларускай выцінанцы сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў. У юбілейную дату яе як унікальны від нацыянальнага мастацтва плануецца ўнесці ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Мы знайшлі некалькі майстроў у раёне, якія маюць дачыненне да гэтага мастацтва. І ўласнымі рукамі, і ў час працы ў аб’яднаннях па інтарэсах разам з дзеткамі яны ствараюць дзіўныя чароўныя ўзоры з паперы.

ШТО Ж ТАКОЕ ВЫЦІНАНКА?

Вы напэўна звярталі ўвагу: напярэдадні навагодніх святаў вокны ў жылых дамах некаторыя гаспадары ўпрыгожваюць выразанымі ажурнымі папяровымі ўзорамі. Гэта – папяровыя фіранкі. Святочны настрой на шыбах і гаспадарам, і прахожым ствараюць кампазіцыі з Дзедам Марозам і Снягуркай, снегавікамі, аленямі, запрэжанымі ў заваленыя падарункамі сані… І, вядома ж, дзівосна выкраеныя сняжынкі. Хто з нас хоць раз у жыцці такія не выразаў?! І няхай у такім сціплым выглядзе, але ўсё ж далучаўся да незвычайнага мастацтва выразання ўзораў з паперы – выцінанкі.

З ГІСТОРЫІ

Выцінанка (інакш – выразанка, выстрыганка, выбіванка) зарадзілася ў Кітаі і атрымала там назву «цзяньчжу». Адбылося гэта пасля таго, як у II стагоддзі ў Паднябеснай была вынайдзена папера. Першым часам яна была вельмі дарагая і даступная толькі багатым. З гадамі магчымасць упрыгожваць сваё жыллё выразанымі з паперы сюжэтамі з’явілася і ў простых людзей. «Азіятка»-выцінанка трывала прыжылася ў сялянскім побыце Расіі, Украіны, Польшчы і Беларусі з 19-га стагоддзя, увабраўшы ў сябе нацыянальныя асаблівасці і мясцовы этнічны каларыт.

– Беларускай выцінанцы характэрныя свае вобразы, адзін з самых яркіх – Дрэва жыцця. Часта можна сустрэць таксама кветкавыя матывы, фігуркі птушак і звяроў, кампазіцыі, якія перадаюць атмасферу народных святаў. Ёй таксама ўласціва сіметрычнасць (люстранасць) узораў, – распавяла Дар’я ГАНУЛЕНКА, майстар народных промыслаў Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў.

– Выразалі з паперы спецыяльнымі нажніцамі для стрыжкі авечак, а самыя тонкія ўзоры дапрацоўвалі завостраным нажом. Выразанкамі высцілалі палічкі для посуду, упрыгожвалі абразы, розныя папяровыя фартухі і паясы вешалі на магільныя крыжы. Гаспадыню, якая стварала добрыя выцінанкі, паважалі не менш, чым выдатную вышывальшчыцу.

Для заняткаў выцінанкай матэрыялы патрабуюцца недарагія, простыя: нажніцы або канцылярскі ножык, белая або каляровая папера. Часам выкарыстоўваюць яшчэ клей для таго, каб выразаны малюнак прымацаваць да кардоннага фону кантраснага колеру. Але тым заняткі выцінанкай больш даступныя для дзетак, якія вось ужо амаль год прыходзяць на заняткі да Дар’і Валянцінаўны. На Вялікдзень, напрыклад, яны выразалі вясновыя матывы, працамі ўпрыгожылі стэнд. Атрымалася вельмі стыльна.

ГАЛЕРЭЯ ЖАНОЧЫХ ВОБРАЗАЎ

Для Людмілы МАНЁНАК, хормайстра Цяхцінскага сельскага Дома культуры (яна ж кіруе тут яшчэ чатырма дзіцячымі і маладзёжнымі аб’яднаннямі па інтарэсах) выцінанка стала чарговым творчым эксперыментам. Раней яна спрабавала займацца і арыгамі, і пап’е-машэ, і вязаннем кручком, але ўсё было не тое. Потым у адным з райцэнтраў патрапіла на выставу выцінанак. Сярод іх былі прадстаўлены ў тым ліку жаночыя вобразы. Нейкай прыцягальнай магіяй валодалі гэтыя работы. Вярнуўшыся дадому, Людміла ўзялася за паперу і канцылярскі нож. І не змагла адарвацца ад захаплення.

Сёння ў Цяхцінскім доме культуры цэлая сцяна ўпрыгожана выцінанкамі жаночых вобразаў – рамантычных, сумных, пяшчотных, вясёлых, закаханых…

Але працавала над гэтымі выцінанкамі не толькі Людміла. Натхніўшыся сама, яна «заразіла» любоўю да гэтага мастацтва і сваіх выхаванак – дзяўчынак гадоў 12-15-ці, якія прыходзяць да яе на заняткі па інтарэсах.

У калекцыі таксама – працы на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны, Вялікадня… Усе вельмі складаныя па сюжэту малюнка.

Людміла растлумачыла:

– Маім дзяўчатам нецікава выразаць зайчыкаў і кветачкі. Ім хочацца, каб матывы былі паскладаней, больш сур’ёзныя. Тады і задавальненне ад працы іншае.

* * *

Гэта толькі на першы погляд мастацтва выцінанкі здаецца і немудрагелістым, і ўжо аджылым свой век. Але як на гэта паглядзець. Вазы, падарункавыя скрынкі, карціны з папяровага ажура выглядаюць эфектна і могуць стаць выдатным падарункам, упрыгожваннем інтэр’еру.

Дарэчы, у скарбніцы беларускага анімацыйнага кіно ёсць вельмі цікавы музычны мультыплікацыйны фільм «Папяровыя ўзоры», які быў выпушчаны ў 2010 годзе і заваяваў вялікае мноства прызоў на міжнародных фестывалях. Казачны сюжэт пра тое, як хлопцу заяц сватацца дапамагаў, вядомы беларускі майстар выцінанкі Вячаслаў Дубінка праілюстраваў малюнкамі, выкананымі ў тэхніцы выцінанкі.

Лілія АПАРОВІЧ.

Фота аўтара і з архіва
Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў. 

Последние новости

Общество

Прокурор Белыничского района рассказал об изменениях в законодательстве о государственных закупках

28 марта 2024
Выборы 2024

ЦИК Беларуси зарегистрировал кандидатами в члены Совета Республики 56 человек

28 марта 2024
Новости Беларуси

Минприроды предлагает 30 марта принять участие в международной экологической акции “Час Земли”

28 марта 2024
Новости района

Соревнования по мини-футболу в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» прошли на базе СШ №2

27 марта 2024
Новости Беларуси

Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей в сутки

26 марта 2024
Всебелорусское народное собрание

Ирина Фурсова и Николай Даречкин выдвинуты кандидатами в делегаты Всебелорусского народного собрания

26 марта 2024
Новости района

Белыничанин Никита Калистратов стал победителем Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

25 марта 2024
Главное

Резервов предостаточно. Александр Лукашенко видит серьезный потенциал для роста товарооборота с Омской областью России

25 марта 2024
Актуально

В Белыничском райобъединении профсоюзов пройдет приём граждан

25 марта 2024
Выборы 2024

Игорь Карпенко: избранный депутатский корпус представляет весь срез белорусского общества

22 марта 2024

Рекомендуем

Новости района

Уже не наблюдатели, а полноправные члены общества – учащиеся Белыничского района получили первые паспорта

15 марта 2024
Новости района

Праздник с чувством гордости. Белыничские школьники приняли участие во Всебелорусской акции «Мы-граждане Беларуси!»

15 марта 2024
Выборы 2024

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Новости района

Учащиеся 10 «А» класса СШ №1 заняли призовые места в правовой олимпиаде

15 марта 2024
Новости района

Масленичная неделя на базе отдыха «Глухариный ток»: веселье, игры и традиционное сжигание чучела

15 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Актуально

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Главное

Митинг-реквием, посвященный Дню памяти сожженных деревень, прошел на мемориальном комплексе «Стефаново»

21 марта 2024