Праверылі сістэму ЖКГ Крычаўшчыны
Вынікі кантролю функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Крычаўскага раёна разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.
Калегіяй адзначана, што ў сферы ЖКГ рэгіёна дапускаюцца шматлікія парушэнні заканадаўства.
Кантралёры выявілі незаконнае атрыманне Крычаўскім УКВП «Камунальнік» сродкаў раённага бюджэту ў агульнай суме больш за 190 тыс. рублёў, шматлікія выпадкі неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, паліўна-энергетычных і другасных матэрыяльных рэсурсаў, прымяненне непавераных прыбораў уліку цяпла і іншыя парушэнні і недахопы.
Па выніках кантролю 18 работнікаў камунальнай службы раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.
Алег СТРЫГУН,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.