Лясы наведваць забаронена
Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб забароне наведвання лясоў насельніцтвам з 23 чэрвеня 2021 года.
Пры гэтым не дазваляецца: знаходжанне грамадзян; уезд транспартных сродкаў, за выключэннем аўтамабіляў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку і ажыццяўляюць кантроль, таксама органаў сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
На рэгулярнай аснове супрацоўнікамі лясгаса і РАНС ажыццяўляюцца праверкі ляснога фонду на наяўнасць парушэнняў.
Грамадзян заклікаюць устрымацца ад наведвання лясоў і ні ў якім разе не разводзіць вогнішчы, пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння.
Адказнасць за такія дзеянні прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь. Тыя ж самыя дзеянні, але якія пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў – штраф у памеры да 30 бв.
Пры выяўленні ляснога пажару або пагрозе яго ўзнікнення своечасова паведаміце ў лясгас па тэлефонах: (802232) 50-408, (802232) 72-108 або тэлефонах МНС: 101, 112.
Дзмітрый ХОДАС,
галоўны ляснічы ДЛГУ
«Бялыніцкі лясгас»,
Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.