У маладосці няма межаў

Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня моладзі, скончыліся яскравым гала-канцэртам з узнагароджаннем пераможцаў рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі, і канцэртнай праграмай «Мы маладыя – надзея краіны!», дзе былі адзначаны лепшыя прадстаўнікі моладзі, якія працуюць у арганізацыях і на прадпрыемствах Бялыніччыны.

Тэрыторыя парка культуры і адпачынку «Ліпавы гай» у гэты дзень была запоўнена людзьмі, якія прыйшлі на свята. «Карагод беларускай гасціннасці» – менавіта пад такой аб’яднанай назвай працавалі тэматычныя падворкі сельскіх выканаўчых камітэтаў, дзе ў кожнага была свая адметнасць: асобыя стравы нацыянальнай кухні, музычныя кампазіцыі жывым голасам і пад інструмент. Усё гэта можна было сваімі вачыма пабачыць, а штосьці і пакаштаваць.

На пляцоўцы Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый усе жадаючыя маглі напісаць пажаданне, якое па задумцы арганізатараў будзе змешчана ў капсулу і захавана для будучага пакалення. Таксама праходзілі выставы карцін раённай дзіцячай школы мастацтваў і работ наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў РЦСАН і шмат чаго іншага.

У святочным ушанаванні маладых працаўнікоў раёна прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра, а таксама іх намеснікі. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама адзначана Аляксандра МАКАРЭВІЧ, юрысконсульт ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас».

Каштоўны падарунак ад РА ГА «Беларускі саюз жанчын» атрымалі: Вікторыя УЛАСАВА – фельчар ДУСА «Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», Анастасія КОТАВА – урач агульнай практыкі райпаліклінікі, Аліна МЕЛЬЯНКОВА – медсястра педыятрычнага кабінета райпаліклінікі.

Ганаровая грамата і грашовая прэмія аддзела па адукацыі райвыканкама ўручана Юліі ПІЛЮТА – настаўніцы англійскай мовы СШ №2. Грамату і грашовую прэмію ДСВСУ «Бялыніцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» ўручылі Ігару ЦАПІКУ – трэнеру-выкладчыку. Дар’я ЕРАШЭНКА – спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання і Анастасія АЎСІЕВІЧ – эканаміст – атрымалі граматы і грашовыя прэміі ад установы «Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Граматай і грашовай прэміяй ДУА «Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў» адзначана Кацярына АРАХОЎСКАЯ – настаўнік па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (аг. Іскра).

Каштоўныя падарункі ад ДУСА «Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» уручылі Елізавеце ТОР –фельчару, Анастасіі ЛАПЫРОНАК і Ангеліне ЛАЗОЎСКАЙ – медсёстрам, Вікторыі ПЛАХОЦКАЙ – шэф-повару, Ірыне КАЦЯШОВАЙ – малодшаму медработніку, Дзмітрыю ФІЯЛКОЎСКАМУ – вадзіцелю аўтамабіля і Марыі КАЗЛОВАЙ – тэхработніку. Граматамі і грашовымі прэміямі ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» узнагароджаны Дзмітрый ЛАПО – начальнік цэха па перапрацоўцы драўніны і Ігар АЛЯКСАНДРАЎ – слесар-рамонтнік.

Святлана ПУХОЎСКАЯ – вядучы інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, Юрый ШАРСТНЁЎ – мантажнік будаўнічых канструкцый і Яна ПЛАТОНАВА – штукатур – атрымалі граматы і грашовыя прэміі ад ДУКДБП «Бялыніцкая ПМК №241».

Каштоўнымі падарункамі ДУ «Бялыніцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый» адзначаны Алена БАЙКОВА – юрысконсульт сектара па арганізацыйна-кадравай і прававой рабоце і Аляксандр МАРДАЧОЎ – інжынер-механік.

Грамату і грашовую прэмію ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібіліятэчная сетка» ўручылі Ганне ХОДАСАВАЙ – бібліёграфу аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай райбібліятэкі.

Сертыфікаты ад Бялыніцкага райспажыўтаварыства атрымалі Аляксандр АЛЬХІМЕНКА – аператар ЭВМ і Раман ШАРСНЁЎ – праграміст.

Каштоўнымі падарункамі ад ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна» удастоены Уладзімір ЧУПЫРКІН – гукарэжысёр, Крысціна ГЛАДКЕВІЧ – кіраўнік НВА «Славяне» і Наталля ДАЎГАЛЁВА – кіраўнік гуртка.

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара.
 

Print Friendly, PDF & Email