Кантроль за працай лесагаспадарчай галіны
Камітэтам дзяржкантролю вобласці ў рамках нагляду за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ў ДЛГУ «Краснапольскі лясгас» і выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набыццё за іх кошт маёмасці.
Так, лясгасам у 20152018 гг. за кошт сродкаў бюджэту для патрэб лясной гаспадаркі былі набыты 5 аўтамабіляў МАЗ і лесавозныя прычэпы да іх агульным коштам больш за 800 тыс. рублёў, якія на самой справе выкарыстоўваліся выключна для камерцыйнай дзейнасці лясгаса. У ходзе праверкі аўтамабілі і прычэпы перададзены на баланс лесапункта, а сродкі, якія выдаткоўваліся з парушэннем заканадаўства, вернуты ў бюджэт.
На працягу трох апошніх гадоў у лясгасе сістэматычна дапускалася назапашванне адходаў лесапільнай вытворчасці звыш дазволеных аб’ёмаў. Аднак экалагічны падатак за захоўванне адходаў звыш нормы ім не вылічаўся. Па выніках праверкі падатак і пеня ў памеры 49 тыс. рублёў выплачаны ў бюджэт.
Кантроль за працай лесагаспадарчай галіны працягваецца.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.