Выпадкі неабгрунтаванага пасярэдніцтва
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверана эфектыўнасць прынятых мер па ліквідацыі неабгрунтаванага пасярэдніцтва ў сферы закупак тавараў (работ, паслуг).
Выпадкі неабгрунтаванага ўзаемадзеяння з пасрэдніцкімі структурамі, у выніку якога былі неэфектыўна расходаваны дзясяткі тысяч рублёў, выяўлены Камітэтам у 19 дзяржаўных арганізацыях і гаспадарчых таварыствах з доляй дзяржавы ў статутным фондзе.
Устаноўлена, што неабгрунтаванаму пасярэдніцтву спрыяе шэраг фактараў: недасканаласць заканадаўства, недастатковае выкарыстанне механізму цэнтралізацыі закупак тавараў (работ, паслуг), самаўхіленне многіх нацыянальных вытворцаў ад удзелу ў працэдурах закупак, якія праводзяцца дзяржаўнымі арганізацыямі, недастатковая кваліфікацыя работнікаў маркетынгавых служб арганізацый, а таксама адсутнасць у іх неабходных ведаў аб кан’юнктуры нацыянальнага і замежнага рынкаў, наяўнасць у асобных выпадках карупцыйных праяў, перш за ўсё сярод кіраўнікоў арганізацый, у сферы закупак тавараў (работ, паслуг).
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.