Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі працягвае маніторынг цэн на лекавыя прэпараты ў рэгіёне.У цэлым кантрольнымі мерапрыемствамі ахоплены амаль 200 аптэк.

У асобных з іх Камітэтам спынены выпадкі неабгрунтаванага завышэння кошту, а таксама парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў па забеспячэнні наяўнасці ў аптэках абавязковага пераліку лекавых сродкаў.

Па матэрыялах кантралёраў у чэрвені рашэннем Міністэрства аховы здароўя была прыпынена дзейнасць 6 аптэк адной з прыватных аптэчных сетак Бабруйска.

Грамадзяне Магілёўскай вобласці могуць аказаць садзейнічанне ў выяўленні выпадкаў дэфіцыту або значнага росту цэн на лекавыя прэпараты, накіраваўшы Камітэту дзяржкантролю свае паведамленні з копіямі касавых чэкаў па электроннай пошце kgkmogilev@mail.belpak.by.

Алег СТРЫГУН,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *