Цэны на шэраг лекавых прэпаратаў зменшыліся
На пасяджэнні калегіі КДК разгледжаны вынікі кантролю дзейнасті аптэчных сетак Магілёўскай вобласці, выканання імі даручэнняў Прэзідэнта ў гэтай сферы.
Адназначна, што прынятыя дзяржаўнымі органамі ў бягучым годзе меры спрыялі стабілізаціі на фармацэўтычным рынку цэнавай сітуаціі, абумоўленай увядзеннем падатку на дабаўленую вартасць на лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызнчэння (за кошт прыняцця аптэчнымі сеткамі кампенсацыйных мер цэны на шэраг лекавых прэпаратаў знізіліся на 2-10%).
Разам з тым у аптэчных сетках дапускаюцца выпадкі перавышэння ўстаноўленага заканадаўствам парога па росце цэн у месяц, парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адстутнасці абавязковых да наяўнасці ў аптэчных лекавых сродкаў.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.