Темы

Асноўны пасыл – захаванне міру, стабільнасці, незалежнасці

Жывое абмеркаванне выклікала ў грамадстве «Вялікая размова з Прэзідэнтам», якая адбылася ў панядзелак
у Палацы Незалежнасці. Сваімі думкамі з чытачамі «Зары над Друццю» падзяліліся і нашы сённяшнія суразмоўцы.

Андрэй ГАНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай
камісіі па дзяржаўным будаўніцтве,
мясцовым кіраванні і рэгламенце:
– Складана нават назваць тэму, якая не была б закранута падчас Вялікай размовы. Задаваліся разнастайныя пытанні, у тым ліку самыя вострыя, на якія Кіраўнік дзяржавы даваў канкрэтныя, з комплексным бачаннем праблем і шляхоў іх вырашэння, адказы.
Асабліва мне імпаніравала тое, што сустрэча праходзіла ў форме сапраўднага дыялогу, у тых, хто задаваў пытанні, была магчымасць не толькі спытаць, але і высказаць сваё меркаванне і нават уступіць у палеміку. Зрэшты, можна было ўпэўніцца, што далёка не ўсе яны валодаюць навыкамі весці гутарку на такім узроўні.
З’яўляючыся прыхільнікам моцнай улады ў краіне, я адзначыў для сябе важны пасыл Аляксандра ЛУКАШЭНКІ, у якім ён яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што мае намер прымаць рашэнні па важных пытаннях унутрыпалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці краіны, зыходзячы толькі з інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і беларускага народа. На мой погляд, гэта вельмі важна. Шмат разоў Прэзідэнт падкрэсліў: у аснове спакою, далейшага стваральнага развіцця дзяржавы – эканамічная сітуацыя ў краіне. Гэта значыць калі будуць працаваць прадпрыемствы, будзе выпускацца прадукцыя – будзе і заработная плата, і сацыяльная абароненасць, і добрая адукацыя, і даступная медыцына. А недапрацоўкі ў рабоце маюцца ў кожнага, але гэта не азначае, што недасканалы ў асобных аспектах вынік неабходна разбурыць ці знішчыць. Мы ўсе разам павінны знаходзіць варыянты, якія будуць спрыяць росту прадукцыйнасці працы, павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці, рэалізацыі гатовай прадукцыі, а ў цэлым – ствараць сваю паспяховую сучаснасць і дастойны зачын на будучыню, бо нам не абыякава, якую краіну мы пакінем сваім дзецям.

Васіль ЗАХАРЭНКА,
старшыня райвыканкама:
– Вялікая размова, безумоўна, выклікала вялікі інтарэс як у непасрэдных яе ўдзельнікаў, у неабыякавых грамадзян нашай краіны, так і ў прадстаўнікоў замежжа. Кіраўнік дзяржавы асабліва катэгарычным быў у пытаннях, якія тычыліся суверэнітэту Беларусі, паказаўшы, што на яе тэрыторыі ніколі не будуць дапушчаны «каляровыя» рэвалюцыі.
З выступлення міністра эканомікі на пачатку сустрэчы стала зразумела, як жыве наша рэс- публіка, у якой з-за каранавіруса не закрывалася і нават не спынялася вытворчасць, людзі мелі магчымасць працаваць і зарабляць грошы. Сёння мы можам дэманстраваць тэмпы эканамічнага развіцця, якія ў першым паўгоддзі склалі 3,3%, значна вырас і экспарт айчынных тавараў, нягледзячы на санкцыі, практычна не змянілася геаграфія экспарту.
Устойлівасць эканамічнага развіцця, і гэта відавочна, абумоўлена дальнабачнасцю эканамічнай палітыкі, праводзімай у краіне. Таму можна зрабіць выснову, што мы не проста вытрымалі іспыты мінулага года, а нават засталіся ў плюсе.
І, канешне, усе пачулі галоўны пасыл Прэзідэнта народу нашай краіны – ён гарантаваў мір, стабільнасць і непахіснасць яе суверэнітэту і незалежнасці.
Хацелася б спыніцца і на яшчэ адной па-дзеі апошніх тыдняў. Вялікай размове з Прэзідэнтам папярэднічала сустрэча з актывам мясцовай вертыкалі ўлады, у якой і я таксама прымаў удзел. Безумоўна, кожны зрабіў для сябе карысныя высновы і вызначыў пэўны алгарытм дзеянняў.
У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы акрэсліў асноўныя кірункі і прынцыпы ў рабоце менавіта органаў улады, у тым ліку ва ўмовах санкцыйнага рэжыму. Якія б цяжкасці не стваралі санкцыі, для нас гэта – нагода нарошчваць унутраныя рэзервы, удасканальваць сістэму кіравання і працаваць з інвестарамі. Пэўныя крокі ў гэтым кірунку зроблены. У Беларусі даўно развіваецца імартазамяшчэнне. І гэта найважнейшае пытанне для эканомікі краіны, каб мы сталі менш залежнымі ад іншых рынкаў.
Аднымі з актуальных аспектаў застаецца забеспячэнне бяспекі і парадку ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, у тым ліку інфармацыйнай. На жаль, сёння свабода слова для асобных катэгорый чамусьці раўняецца анархіі і часта перарастае ў экстрэмісцкую дзейнасць. Тут Прэзідэнт засяродзіў увагу на ўзмацненні дысцыпліны, арганізацыі тэрытарыяльнай абароны.
Сапраўды, усе людзі розныя і ў іх могуць быць розныя меркаванні. Але прызывы да дзеянняў, накіраваныя супраць дзяржавы, недапушчальныя.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, у прыярытэце застаюцца ключавыя рашэнні, прынятыя на VI Усебеларускім народным сходзе.
У якасці яшчэ аднаго важнага прынцыпу ён выдзеліў забеспячэнне зваротнай сувязі з насельніцтвам і належную працу са зваротамі грамадзян. Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння неабходна не толькі як ніколі хутка і адэкватна рэагаваць на іх, але яшчэ і папярэджваць. Зрэшты, гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі ў райвыканкаме. А праводзімая тлумачальная праца, сустрэчы з насельніцтвам прыносяць свае вынікі: у першым паўгоддзі ў раёне зарэгістравана 70 зваротаў, што амаль на 19% менш за мінулагоднія лічбы. Аляксандр Лукашэшка канстатаваў, што хранічныя раздражняльнікі існуюць у кожным рэгіёне. Так, на Магілёўшчыне гэта скаргі на адсутнасць неабходнай транспартнай інфраструктуры. Што тычыцца нашага раёна, то найбольш часта ў сваіх зваротах грамадзяне звяртаюцца наконт дрэннага стану дарог.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу таксама на харчовую бяспеку. Скажу аб нашым раёне. Нягледзячы на надвор’е, якое, на жаль, было не вельмі спрыяльным падчас пасяўной, затым свае карэктывы ўнесла анамальная жара і ліўні, мы на сёння практычна дасягнулі ўзроўню мінулагодняга намалоту збожжа, забяспечыўшы вагу раённага каравая (па стане на 13 жніўня) амаль 50 тысяч тон.
Яшчэ адна важная тэма – вакцынацыя. У нашай краіне, і Бялыніччына не выключэнне, створаны ўсе ўмовы для тых, хто жадае засцерагчы ад небяспекі сябе і сваіх блізкіх. Асабіста я ўжо зрабіў прышчэпку. Дый у раёне, што не можа не радаваць, прышчэпачная кампанія ўсё актыўней набірае абароты. Гэта значыць, што нашы жыхары ўсё больш усведамляюць важнасць гэтай працэдуры.
Асноўны пасыл сустрэчы заключаўся ў неабходнасці быць адзінымі супраць знешніх фактараў і пагроз, пры выбары шляху па развіцці суверэннай і незалежнай Беларусі.

Ірына ФУРСАВА,
намеснік старшыні райвыканкама,
старшыня РА ГА «Беларускі саюз
жанчын»:

– «Вялікая размова» паказала, што Кіраўнік дзяржавы адкрыты для дыялогу. Напрацягу больш чым 8 гадзін сустрэчы Прэзідэнт даваў шчырыя і максімальна разгорнутыя адказы. Лічу важным тое, што сустрэча трансліравалася ў прамым эфіры, дзякуючы чаму жыхары Беларусі і краін замежжа сталі непасрэднымі яе ўдзельнікамі. Мы пачулі бачанне Прэзідэнтам будучыні Беларусі: гэта спакойная краіна, у якой можна рэалізаваць свае здольнасці, атрымліваць адукацыю, працаваць і расціць дзяцей. Падзеі мінулага года толькі з’ядналі нас, навучылі па-сапраўднаму цаніць тое, да чаго многія настолькі прывыклі, што нават перасталі заўважаць.
Упэўнена, што нашы суграмадзяне зразумелі, што будаваць і вырашаць пытанні Беларусі і надалей будзем толькі мы – адзінай дружнай і моцнай сям’ёй.

Меркаванні запісала
Вольга НАБОКАВА

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024