Темы

Вішоўскі майстар

Вішоўскі майстар

Апантаных цікавым заняткам людзей з агульнай масы выдзеліць нескладана. Можа, па асаблівым выразе вачэй, якія загараюцца пры размове, а яшчэ па тым, як ахвотна далучаюцца яны да любой гутаркі, калі яна звязана з іх захапленнем.

Жыхар вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета Уладзімір КРАЧАЎ сваім хобі – працай з дрэвам, заняўся, як водзіцца, толькі пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Увогуле, ён зусім не разлічваў на тое, што гэты кавалачак Бялыніччыны стане яму такім блізкім. За дваццаць гадоў, калі пабудаваў тут сабе лецішча, прыкіпеў сэрцам да ціхмяных сельскіх вуліц, бярозак, частку якіх садзіў сам.

Усёй душой палюбіла Навасёлкі і маці Уладзіміра Міхайлавіча. Яна жыла тут доўгі час і пасля смерці прасіла тут, у вёсцы, пахаваць яе. У памяць аб маці і проста для сябе Уладзімір Крачаў пачаў рэстаўраваць дом, аздабляць яго дрэвам, словам, рабіць утульную сядзібу.

З цяслярскай справай пасябраваў яшчэ ў дзяцінстве. Ужо тады дарыў сябрам драўляныя самадзелкі. Але любімае хобі прыйшлося адкласці на няпэўны час.

Карэнны магіляўчанін Уладзімір Міхайлавіч усё жыццё жыў і працаваў у абласным цэнтры наладчыкам кантрольна-вымяральных прыбораў у ААТ «Белхімэнерга». Спецыфіка працы таксама наклала свой адбітак на яго захапленні. Ён пачаў сам канструяваць метала- і дрэваапрацоўчыя станкі. Вядома, канструяваць станкі – занадта моцна сказана, хутчэй ён пачаў уносіць свае праўкі ў гатовыя прылады. Бываючы на розных прадпрыемствах, заўважаў металалом, штосьці выкупаў, а што яму самі аддавалі, з гэтага і рабіў. Усю міні-вытворчасць перанёс у вёску. Там, у прасторных падсобных памяшканнях зладзіў майстэрні, дзе пачаў займацца апрацоўкай дрэва.

– Ліштвы, мэблю: этажэркі, абедзенныя сталы, перасоўныя столікі для кавы, лавачкі, аздабленне для дзвярэй, дызайн усяго гэтага прыдумваю сам, – распавядае майстар. – Калі-небудзь падглядваю ідэю ў інтэрнэце, але толькі самы касцяк, агульны вобраз. Да ўсяго астатняга даходжу самастойна. Часта бывае, што справа не ідзе, тады пакідаю ўсё да заўтра. Бывае, ідэя вырабу нават прысніцца можа. А калі хтосьці папросіць зрабіць рэч для яго, абавязкова стараюся падстроіць свой выраб «пад гаспадара», бо чалавек будзе карыстацца гэтым, хочацца, каб яму было максімальна зручна.

Зараз Уладзімір Міхайлавіч абшывае свой домік звонку і знутры дрэвам, кажа, што гэта не толькі прыгожа, але і экалагічна. А яшчэ падумвае прыахвоціць да сваёй справы ўнукаў. У сярэдняга, Уладзіка, такое жаданне было, але пакуль яму больш падабаецца проста бываць у дзядулі ў гасцях.

Завітаўшы ў дом да Уладзіміра Крачава заўважаю на паліцыімправізаваны парад музычных інструментаў. Некалі гаспадар назбіраў цэлую калекцыю баянаў і гармонікаў.

– Адзін час займаўся вырабам дзвярэй як індывідуальны прадпрымальнік, – успамінае Уладзімір Міхайлавіч. – З брыгадай рабочых ездзілі па ўсёй вобласці. Неяк у адных гаспадароў пабачыў гармонік, запытаўся, што яны з ім робяць. «Дык гадамі пыліцца на шафе, калі трэба, – забірайце», адказалі мне яны. Я забраў, а потым ужо сам пытаўся, ці ёсць у каго непатрэбныя інструменты. Так назбіралася каля дваццаці штук. Многія былі не ў самым лепшым стане, давялося іх рамантаваць. Цяппер у цалкам спраўным стане ў мяне засталося некалькі гармонікаў і баянаў. Дарэчы адзін з іх перадаў у Вішоўскі СЦКіВЧ, і астатнія планую туды перадаць.

Сам Уладзімір Міхайлавіч грае на музычных інструментах даволі нядрэнна. Але шкадуе, што гэта ўменне перадаць няма каму. Моладзь асабліва не цікавіцца народнай музыкай. Ён стаў аднойчы нават сведкам непрыемнай гісторыі, калі гармонік, на якім некалі граў бацька гаспадароў, ветэран Вялікай Айчыннай, не толькі выкінулі з дому, але яшчэ і нагамі падфутбольвалі. А гэты трафейны нямецкі гармонік прайшоў за сваім гаспадаром усю вайну…

 

Уладзімір Крачаў беражліва пагладжвае па баках свае інструменты.

 

– Мне хочацца, каб людзі не забываліся на свае карані, шанавалі тое, што маюць, каб у іх сэрцах не сціхала музыка, будзь яна ці з дрэва, ці з металу, ці з самога сэрца нашай зямлі, – летуценна зазначыў пажылы мужчына.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024