Беларусь – наш агульны дом

У календары Беларусі – новае свята. 17 верасня беларусы ўпершыню адзначаць Дзень народнага адзінства. Дата невыпадковая, у гэты дзень у 1939 годзе пачалося ўзʼяднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, цэлай краіны, сем’яў, якія амаль 20 гадоў вымушаны былі жыць паасобку. Адноўленае адзінства дазволіла нашай рэспубліцы выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Гэта падзея – важная частка нашай гісторыі. Беларускі народ ніколі не забываўся пра гэта. І ў нашы дні адзінства і згуртаванасць нацыі вакол сапраўдных каштоўнасцей становяцца гарантам спакою і стабільнасці. Карэспандэнт «Зары над Друццю» даведаўся ў жыхароў раёна аб тым, што для іх значыць Дзень народнага адзінства.

Вадзім МАЗАКОЎ,
намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта:
– Сіла дзяржавы – у адзінстве прынцыпаў і ідэалаў яго народа. Перакананы, што нашы лю-дзі здольны захаваць традыцыі, каштоўнасці, спадчыну, каб краіна заставалася квітнеючай. І ўстанаўленне дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства – гэта чарговы крок на шляху кансалідацыі нашага грамадства і паспяховага развіцця роднай Беларусі на многія гады наперад. А для гэтага кожны з нас абавязаны працаваць, каб наша краіна з кожным годам станавілася ўтульней, камфортней і паспяховей. Мы, беларусы, павінны жыць у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой з’яўляюцца апорай адзін для аднаго. Мы адзіныя ў гэтых пачуццях.
Ірына АКУНЁВА,
супрацоўнік ДУ «Бялыніцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтныхарганізацый»:
– Сёння важна ўсім нам усвядоміць, колькі створана добрага і новага ў Беларусі за апошнія гады. Далёка не кожная краіна гатовая зрабіць клопат пра людзей прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, як гэта зрабіла Беларусь. І ў аснове стратэгіі развіцця нашай краі-ны – адзінства народа, гатовага адстойваць сваё права жыць у самастойнай, суверэннай дзяржаве. Таму лічу стварэннэ Дня народнага адзінства станоўчым момантам. Упэўнена, што 17 верасня стане для беларусаў асаблівай датай.
Юрый СІМАНАЎ,
начальнік райінспекцыі ПРіАНА:
– Пазітыўна ўспрымаю ўстанаўленне ў нашай краіне 17 верасня Днём народнага адзінства. Лічу, што так і павінна быць. Мы, грамадзяне Беларусі, – адзіны народ, які жыве ў дружбе і згодзе. Свята стане напамінам, што беларусы заўсёды былі адзіныя, што толькі дзякуючы згуртаванасці і ўзаемапавазе мы пабудавалі прыгожую і незалежную Беларусь. Акрамя таго, яно будзе мець асаблівае значэнне для нашага маладога пакалення. Бо гэта чарговая нагода акунуцца ў гісторыю і ўсвядоміць, што жыццё ў адзінай, суверэннай, незалежнай дзяржаве – гэта не данасць. Для таго, каб здабыць усё гэта, прыйшлося працаваць доўгія гады і прайсці няпросты шлях станаўлення і развіцця.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.