Темы

Тое, што называецца працай і жыццём

Тое, што называецца  працай і жыццём

Героем нашай сённяшняй публікацыі ў рамках праекта аб спартсменах-выхадцах з раёна стане майстар спорту Беларусі па барацьбе дзюдо і самба, прызёр Чэмпіянату свету па барацьбе на паясах «Алыш», суддзя нацыянальнай катэгорыі Раман Міхаль.

Раман Мікалаевіч у свой час скончыў СШ №2 і паступіў у МДУ імя А.А. Куляшова на факультэт фізічнага выхавання. Яго спартыўны шлях пачынаўся ў сценах бялыніцкай спарт­школы, дзе першым трэнерам стаў Сяргей Бараноўскі.
– Усё пачалося з другога класа, – распавядае Раман Міхаль. – У той час не было тэлефонаў і розных гаджэтаў і нам было цікава даведвацца, што адбываецца ў горадзе за сценамі звычайнай школы. Па тэлевізары было дзве-тры праграмы, выхад перадач на якіх мы ведалі на памяць. Ужо трохі пазней сталі з’яўляцца гульнявыя прыстаўкі, але ў боль­шасці сваёй увесь вольны час мы былі на вуліцы. Аднакласнікі, сябры ў двары – мы заўсёды знаходзілі сабе занятак. Так і з дзюдо выйшла. Некаторыя хадзілі некалькі гадоў, хтосьці – год-два. Сам я займаўся дзюдо да 6 класа, потым быў перапынак, звязаны з тым, што змяніўся трэнер.

Акрамя гэтага адзінаборства герой артыкула любіў гуляць у футбол, баскетбол, зімой катацца на лыжах. Праз некалькі гадоў ён зноў вярнуўся ў гэты від спорту, але ўжо з больш адказным падыходам да справы. Удзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, як адзначае сам Раман Мікалаевіч, не былі безвыніковымі пасля такога значнага перапынку. Стабільна ўваходзіў у тройку прызёраў ці быў зусім недалёка ад яе.
У студэнцкія гады будучы майстар спорту займаўся адзінаборствамі на базе Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, цяпер гэта ўжо ўсім вядомы Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.
– На мой погляд, выдатных поспехаў я ў тыя гады не дасягнуў, – адзначае наш спартсмен. – Быў прызёрам чэмпіянатаў рэспублікі сярод юнакоў, моладзі, а ў дарос­лым дзюдо заўсёды крышку не атрымлівалася дацягнуц­ца да прызавых месцаў. Але ў мяне і не было асноўнай мэтай заваёва ўзнагарод. Мне падабалася вывучаць гэты від адзінаборстваў. Тэхніка, тактыка, працэс барацьбы ў дзюдо заўсёды былі ў прыярытэце. Можа таму я заўсёды вяртаўся, нягледзячы на нейкія свае няўдачы.

Раман Мікалаевіч падчас гутаркі адзначаў:
– На практыцы выходзіла так, што трэніраваў сам сябе. Мне падабалася самастойна выву­чаць прыёмы, знаходзіць свае асаблівасці ў іх і падстройваць пад сябе. Бо падчас групавых традыцыйных трэніровак належным чынам падрыхтаваць кожнага выхаванца вельмі цяжка. Яны могуць быць аднаго ўзросту, але розныя па целаскладзе, або ў прынцыпе адрознівацца адзін ад аднаго.

– Немагчыма пастаянна быць у належнай форме: заўсёды ёсць спад і ўздым, – тлума­чыць сённяшні ўжо майстар спорту па самба і дзюдо Раман Міхаль. – Гэта разумееш ужо цяпер, калі прафесійна валодаеш тэхнікай. Абагульненыя трэніроўкі не давалі неабходнай падрыхтаванасці.
У той момант, калі наш суразмоўца стаў заўважаць, што прагрэс у спартыўнай кар’еры пачаў набіраць абароты, а да моманту заканчэння вучобы ва ўніверсітэце ў яго ўжо было званне майстра спорту Беларусі па самба, неабходна было працаваць.
Працоўная дзейнасць пачалася ў сценах роднай СШ №2 і спартыўнай школе. Паміж перапынкамі ўдавалася з’ездзіць у абласны цэнтр для ўдзелу ў розных спаборніцтвах, таварыскіх сустрэчах, але ўзровень падрыхтоўкі трохі «пакульгваў», бо ўсе трэніроўкі зводзіліся да заняткаў з дзецьмі.

У 2006 годзе наш герой прыняў удзел у Чэмпіянаце свету па барацьбе на паясах «Алыш», дзе заняў 3-е месца. У гэты ж перыяд ён атрымаў званне майстра спорту Беларусі па дзюдо.
Амаль у 26 гадоў Раман Мі­халь вырашыў адкрыць уласную справу і стаў бізнесменам у сферы гандлю і паслуг. Каля 8 гадоў ён сумяшчаў працу і спорт, падладжваючы свой графік жыцця пад расклад трэніровак. Пры­знаецца, што доўгая адсутнасць спартыўных нагрузак вельмі адчувалася на стане здароўя, таму заўсёды стараўся знаходзіць час для барацьбы. Гэта быў такі азарт, заснаваны на энтузіязме. Потым здарылася так, што іншыя прыходзілі не трэніравацца, а менавіта пазмагацца з ім.

2008-2009 гады сталі для Рамана Мікалаевіча вельмі запамінальнымі. На Кубку краіны па дзюдо ён заняў 3-е месца, выйграў Кубак Беларусі па самба, стаў другім на чэмпіянаце краіны па дзюдо, атрымаў перамогу на Кубку краіны па дзюдо. У студзені 2010 года былі апошнія спаборніцтвы ў спартыўным жыц­ці Рамана Міхаля. Праца адымала значную частку часу, тым больш што Раман Мікалаевіч не бачыў сябе ўжо ў вялікім спорце. Вядома, нельга сказаць, што адзінаборствы наш герой закінуў канчаткова. У 2011 годзе прафесійна пачаў займацца су­дзействам спаборніцтваў. Барацьбой займаўся як аматар, для падтрымання сябе ў форме.

У 2015 годзе яму паступіла прапанова заняцца трэнерскай работай на базе ўжо сённяшняга Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Раман Мікалаевіч з усёй адказнасцю падышоў да справы. Практычна ўсе навучэнцы выканалі нарматывы ў кандыдаты майстроў спорту, пры тым, што ніхто з іх прафесійна да ўніверсітэта адзінаборствамі не займаўся.
З часам паўстала жаданне адкрыць клуб дзюдо з ухілам на дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
– Я сам ужо да гэтага моманту стаў бацькам, і мне хацелася прывіць падрастаючаму пакаленню любоў да спорту, заняткаў па фізічнай культуры, – падкрэслівае Раман Міхаль. – І з 2016 года я пачаў трэніраваць дзяцей ва ўзросце ад 4 да 10 гадоў, адкрыўшы сваю школу дзюдо. Таксама выкладаю ў абласной ДЮСШ прафсаюзаў «Спарта» ў выхаванцаў з 10 гадоў, якіх, у прыватнасці, трэніраваў у сваёй школе.

Сённяшні рабочы дзень Рамана Мікалаевіча распісаны па хвілінах: па 12 гадзін у суткі, 6 дзён на тыдзень ён трэніруе дзяцей, але таксама займаецца і выхаваннем уласнай дачкі.
У размове з нашым спартсменам было зразумела, што дзюдо – гэта для яго не мэта, а лад жыцця. Ён ім «хварэе», называючы ўвесь працэс заняткаў механікай дзюдо, дзе заўсёды нешта адбываецца, змяняецца. І ў гэтым заключаецца ўся цікавасць. Так, канкурэнцыя ў гэтым відзе спорту вялікая, але гэта не азначае, што не трэба ім займацца. Рабіць гэта неабходна для сябе, для сваёй будучыні.
Сёння Раман Міхаль – клапатлівы муж, бацька, сын, адказны высокакваліфікаваны трэнер з багатым спартыўным вопытам. Ён імкнецца данесці бацькам, што іх дзеці маюць патрэбу ва ўмацаванні фізічнага здароўя і іх трэба пад­трымаць, калі яны праяўляюць цікавасць да якога-небудзь віду спорту. За гэтым пакаленнем будучыня нашай краіны. У сваім імкненні наву­чыць дзіцяці барацьбе Раман Мікалаевіч трэніруе не столькі цела, колькі галаву.
Павінна быць разуменне тэхнікі, а не простае маханне рукамі, – сцвярджае наш суразмоўца. – І няхай усім не быць залатымі медалістамі, майстрамі і кандыдатамі, але мы павінны цвёрда ведаць, што за якаснай адукацыяй, падмацаванай доб­рай фізічнай падрыхтоўкай, – стабільнае развіццё асобнага чалавека і грамадзяніна, а таксама цэлай краіны.

Наталля Бародзька.
Фота з асабістага архіва
Рамана Міхаля.

 

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024