Темы

Ён выбраў сваё мора

Ён выбраў сваё мора

Вызначаючы для сябе жыццёвы шлях, мы часцей за ўсё не задумваемся, як далей можа павярнуцца лёс. Самыя далёкія нашы мары могуць лёгка ўвасобіцца ў рэальнасць, а тое, што здавалася такім блізкім і дасяжным, можа ніколі не спраўдзіцца.

…З самага ранняга дзяцінства Саша МІХАЙЛАЎ з Нежкава марыў пра марскія падарожжы. Яго баць­ка адслужыў 5 гадоў тэрміновай службы на Чарнаморскім флоце, таму часта сваім дваім сыночкам Сашу і Валодзю расказваў пра поўныя падарожжаў і прыгод гады свайго жыцця. Марская рамантыка сур’ёзна захапіла Аляксандра, таму пасля заканчэння Нежкаўскай дзесяцігодкі ён вырашыў пасту­паць у ваенна-марское вучылішча ў Кіеве. Працавітасці і ўпартасці ў юнака было хоць адбаўляй, але тэарэтычная падрыхтоўка аказалася слабейшай. Дзіцячая мара разбілася аб высокія конкурсныя балы. Аляк­сандр вярнуўся дадому і, каб не губляць час, паступіў у Магілёўскае вучылішча хімікаў, затым да арміі працаваў на заво­дзе імя Куйбышава апаратчыкам хімічных працэсаў. На тэрміновую службу ён патрапіў у ракетныя войскі пад Цвер. Хоць і горача прасіўся на флот, а потым нават спрабаваў у арміі ўзяць рэкамендацыі, каб паступіць у ваенна-марское вучылішча, лёс усё роўна быў катэгарычна супраць «мар­ской» будучыні.
Пасля дэмабілізацыі Аляк­сандр Міхайлаў вярнуўся дадому, уладкаваўся на працу на ліфтавы завод у Магілёве. У роднай вёсцы знайшоў і свой лёс – жонку Тамару. З ёй разам вучыліся ў школе, але на яе, маладзейшую на 4 гады, доўга не звяртаў увагі. Ледзь пазнаў у сціплай доўгавалосай прыгажуні ранейшую школьніцу.
Маладая сям’я вырашыла абжывацца ў горадзе. Тамара працавала ў адным з дзіцячых са­дзікаў Магілёва, Аляксандр стаяў на чарзе на кватэру. Тым часам у Вішове таксама будаваліся шматкватэрныя дамы з усімі выгодамі, кватэры ў якіх атрымлівалі ўсе жадаючыя працаваць у калгасе «Ра­дзіма». Калгас узмоц­нена развіваўся, кіраўніком гаспадаркі не так даўно быў прызначаны малады, амбіцыйны Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Міхайлавы на той час чакалі першынца і мелі вялікую патрэбу ва ўласным жыллі. На заво­дзе, дзе працаваў Аляксандр, чарга рухалася вельмі марудна, таму на сямейным савеце вырашылі пераязджаць у Вішоў. Кватэру атрымалі адразу ж, Аляксандр уладкаваўся слесарам на жывёлагадоўчы комплекс «Усход».
Галоўны заатэхнік гаспадаркі Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА, бачачы цёплыя адносіны маладога чалавека да жывёлы, актыўнасць і цікавасць да розных працэсаў жывёлаводства, прапанавала яму стаць тэхнікам-асемянатарам. У гаспадарцы тады шчыраваў вопытны асемянатар Леанід ХОДАС. Ён вызваўся навучыць Міхайлава сваёй працы.
– Ды вы што? – пачаў адмаўляц­ца Аляксандр. – З мяне ж людзі пачнуць смяяцца, гэта ж сорам які: я – асемянатар!
– Сорамна будзе, калі возьмешся не за сваю справу, а тут у цябе ўсё атрымаецца! – пачуў у адказ. І сапраўды атрымалася.
У 1987 годзе Аляксандр скончыў па спецыяльнасці Смілавіцкі сельгастэхнікум. Прафесія, якая спачатку не падабалася, пачала паціху адкрываць перад ім свае тонкасці. Паколькі ў «Радзіме» прыслухоўваліся да ініцыятывы работнікаў, Міхайлаў мог прапанаваць сваё бачанне па паляпшэнні працы жывёлагадоўчай галіны. Што ён і рабіў.
За 35 гадоў працы ў калгасе падрыхтаваў шмат вучняў, некаторыя з іх працуюць асемянатарамі ў гаспадарцы і цяпер. Гэта Ганна КАЗАКОВА, Наталля АЎТУШЭНКА, Фёдар НІКІЦІН.
Неаднаразова Аляксандр Іванавіч пацвярджаў свой высокі прафесіяналізм на раённых, аб­ласных і нават рэспубліканскіх конкурсах асемянатараў. А гэта не толькі практычная частка, кожны ўдзельнік павінен вало­даць трывалай тэарэтычнай базай. У яе ўваходзіць, дарэчы, добрая частка ветэрынарнай навукі. Усё прыходзіла з вопытам, з жаданнем дасканала выконваць свае працоўныя абавязкі.
За прафесійныя перамогі Аляк­сандра Іванавіча заахвочвала і праўленне калгаса. Ён удастоены таксама медаля «Заслужаны работнік СВК «Калгас «Радзіма», шматлікіх грамат і дыпломаў. Частка з іх захоўваецца ў калгас­ным музеі.
Зараз Аляксандр Міхайлаў знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але ў выпадку неабходнасці гатовы дапамагчы, падзяліцца вопытам, падставіць плячо.
– Не скажу, што мне было лёгка працаваць, часта заставаўся адзін на ўвесь калгас, дадому прыходзіў і апоўначы, і без выхадных рабіў… Рознае бывала. Але ў мяне перад вачыма быў прыклад нашага старшыні Аляксандра Лапацентава. Ён заўсёды думаў пра людзей, клапаціўся пра дабрабыт калгаснікаў. У суровыя 90-я гады мінулага стагоддзя дзякуючы яму захавалася гаспадарка. і калі ўсё навокал рушылася, у нас было ўсё стабільна. Шчыра жадаю, каб зараз яго сын Алег Аляксандравіч дастойна працягваў справу бацькі. Я ўпэўнены, у яго ўсё атрымаецца!
Аляксандр Міхайлаў не збіраец­ца сумаваць і на пенсіі. З жонкай яшчэ трымаюць невялікую дапаможную гаспадарку, даглядаюць сад і агарод, а ў доме – велізарную калекцыю фіялак. Хоць Аляк­сандр Іванавіч жартуе, што гэта цалкам жончына захапленне, з нагоды і без дорыць ёй прыгожыя хатнія кветкі. Па выхадных Міхайлавы чакаюць у госці дзяцей і чацвярых унукаў, якія з радасцю бавяць час у вёсцы. Пра ранейшае жаданне жыць у горадзе яны зараз успамінаюць з усмешкай, а некаторыя сябры сям’і нават крышку зайздросцяць ціхаму вясковаму жыццю. Хаця якое яно ціхае? Аляксандр Іванавіч з нецяр­пеннем чакае маразоў, вострыць нажы на буры, рыхтуе снасці да зімовай рыбалкі. Можа, такім чынам ён выказвае сваю блізкасць да мора, але не, хутчэй выбірае курс на цікавае і насычанае жыццёвае мора.

Последние новости

Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

В ФОКе «Друть» стартовали соревнования по волейболу на Кубок Героя Советского Союза Леонида Лорченко

15 апреля 2024
Новости района

Строительный студенческий отряд «Мечта» имени П.Я. Головачёва, дважды героя СССР, начал работу на базе СПК «Колхоз «Родина»

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе 17 апреля будет отсутствовать эфирное вещание теле- и радиоканалов

15 апреля 2024
РОЧС информирует

С 15 апреля стартует республиканская акция «За безопасность вместе!»

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

15 апреля 2024
Общество

«Белтелеком» повышает цены на интернет и другие услуги — когда и на сколько

15 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Общество

18 апреля состоится профсоюзный правовой прием граждан

15 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничской специальной школе-интернат прошел семинар-совещание

5 апреля 2024
Выборы 2024

Депутаты Белыничского райсовета принимают участие в заседании местных Советов депутатов Могилевской области

4 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси обнаружили кишечную палочку в импортной смеси орехов

3 апреля 2024
Выборы 2024

В Беларуси проходят выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва.

4 апреля 2024
Общество

График вывоза мусора в г.Белыничи на 2024 год

4 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси проводится республиканская профилактическая акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Главное

Лукашенко согласовал внесение в Палату представителей законопроекта о приостановлении действия ДОВСЕ

5 апреля 2024
Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024