Темы

Былы начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Васіль Блінкоў расказвае пра развіццё камунікацыйных сістэм на Бялыніччыне

Былы начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Васіль Блінкоў расказвае пра развіццё камунікацыйных  сістэм на Бялыніччыне

Ці часта даводзілася чуць вам, людзі старэйшага ўзросту, ад дзяцей пытанні, накшталт: а які ў цябе быў тэлефон, калі ты быў маленькім? І доўга здзіўляецца наша юнае пакаленне, якое ўжо нарадзілася са смартфонам у руках, што ў не зусім далёкія часы тэлефон быў своеасаблівым прадметам дастатку, а ўжо ў апошнюю чаргу – сродкам камунікацыі.
Былы начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Васіль Васілевіч БЛІНКОЎ, які не раз адказваў на такія «правакацыйныя» пытанні, усміхаецца: вядома, за апошнія гады камунікацыйныя сістэмы зрабілі шмат лёсавырашаль­ных крокаў наперад.
…Малодшы сын ляснічага Эсьмонскага лясніцтва Васіля Блінкова з ранняга дзяцінства захапляўся радыётэхнікай. Але вялікай увагі гэтаму захап­ленню не надаваў, ‒ адслужыў у арміі, спрабаваў знайсці сябе ў розных сферах. У Мінскі радыётэхнічны інстытут паступіў ажно праз 6 гадоў пасля таго, як адвучыўся ў школе.
Студэнцкае жыццё спадабалася і прафесія захапіла, а потым і яшчэ адна мара збылася – на працу размеркаваўся ў Бялынічы, бліжэй да малой радзімы – Эсьмонаў.
У 1979 годзе новы інжынер Бялыніцкага лінейна-тэхнічнага цэха Магілёўскага ЭТВС прыступіў да выканання сваіх працоўных абавязкаў: забеспячэнне тэлефоннай, тэлеграфнай і радыёсувязі.
– Некалькімі гадамі раней у нас устанавілі новую станцыю, якая дазваляла хоць у ручным рэжыме праз тэлефаністку, але ўжо нашмат хутчэй ажыццяўляць міжгароднія тэлефонныя званкі, – распавядае Васіль Васілевіч. – На 37 тысяч жыхароў раёна прыпадала крыху больш за паўтары тысячы абанентаў тэлефоннай сувязі. Гэта на той час было ня­дрэнным паказчыкам. З часам колькасць жадаючых устанавіць у сябе ў доме кватэрны тэлефон расла, і хоць гэта падавалася многім даволі дарагім задавальненнем, жадаючых быць на сувязі з усім светам не памяншалася.
У 1982 годзе Васіль Блінкоў узначаліў раённы вузел паштовай сувязі. Вядома, абавязкі змяніліся, замест «тэлефонных» клопатаў цяпер было важ­на дастаўляць у тэрмін газеты, часопісы, карэспандэнцыю. Праз пяць гадоў вузлы паштовай і электрычнай сувязі аб’ядналіся, а з 1988 года Ва­сіль Васілевіч стаў працаваць інжынерам у РВЭС. У 1996 годзе, калі дзве гэтыя структуры падзялілі зноў, ён узначаліў калектыў раённых «тэлефаністаў».
Напачатку новага тысячагоддзя ў сферы тэлефоннай сувязі адбыўся вялікі прарыў. У 2001 годзе ў Бялынічах была ўста­ноўлена аўтаматычная тэлефонная станцыя «Бэта», якая дазволіла абанентам карыстацца не толь­кі міжгародняй сувяззю, але і міжнароднай. Можна было дазваніцца хоць да Нью-Ёрка! Таксама з’явілася паслуга факсімільнай сувязі. Крыху пазней у наш райцэнтр прыйшло тэлебачанне ZALA і інтэрнэт.
– Зараз я толькі дзіву даюся тэхналагічнаму праг­рэсу, які не абмінае ніводнай, нават самай маленькай вёсачкі ў нашым раёне, – гаворыць Васіль Блінкоў. – Раней, напрыклад, за ўстаноўку кватэрнага тэлефона хтосьці плаціў капейкі, а некаторыя выкладвалі кругленькую суму. Абумоўлівалася гэта рознай адлегласцю, на якую трэба было цягнуць правады да домаўладанняў. Першачаргова стацыянарнай сувяззю забяспечваліся льготныя катэгорыі грамадзян. Вядома, на гэтай глебе ўзнікала шмат спрэчак і пытанняў. З укараненнем новых тэхналогій, гэта якраз супала з тым, як выходзіў на заслужаны адпачынак, устанавіць стацыянарны тэлефон ужо не складала праблем. Я і зараз цікаўлюся справамі галіны, якой аддаў амаль усё працоўнае жыццё. Цяперашнія працэсы аўтаматызацыі тэлекамунікацыйнай сферы ўражваюць у пазітыўным сэнсе, вядома. Але і да працы патрабаванні змяніліся: без спецыяльнай адукацыі ў гэтай сферы рабіць няма чаго.
Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Васіль Васілевіч не губляе сувязі з былымі калегамі, успамінае цёплымі словамі тых, каго ўжо няма з намі: начальніка ЛТЦ Івана АРАХОЎСКАГА, інжынера Уладзіміра ЧАРКОЎСКАГА, электрамеханікаў Галіну ІОСІФАВУ, Любоў КРУЦЬ і многіх іншых.
Вольны час бавіць за актыўным адпачынкам у лесе і на рэчцы.
З жонкай пражылі больш за 42 гады ў моцным і шчаслівым шлюбе, выгадавалі дачку, якая пайшла па бацькавых слядах, скончыла БДУІР, зараз працуе інжынерам-канструктарам у прыватнай фірме. Цяпер, калі ў Васіля Васілевіча запытаецца ўнучка, з якім тэлефонам ён хадзіў у дзяцінстве, то ён абавязкова раскажа ёй цікавую гісторыю свайго жыцця.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024